Фузар Фарнсуорта — Хірша

Фузар Фарнсуорта — Хірша — прылада, сканструяваная амерыканскім вынаходнікам Філа Тэйларам Фарнсуортам  (руск.) для атрымання кіраванай тэрмаядзернай рэакцыі.

Выраблены ў хатніх умовах фузар.

У адрозненне ад многіх сістэм для атрымання кіраванай тэрмаядзернай рэакцыі, якія павольна награваюць плазму, змешчаную ў магнітную пастку, у фузары высокаэнергетычныя іёны наўпрост упрыскваюцца ў вобласць, дзе адбываецца тэрмаядзерная рэакцыя. Рэалізацыя гэтай канцэпцыі мяркуецца, дасць магчымасць значна паменшыць памеры і кошт тэрмаядзернага рэактара. Для ўтрымання плазмы ў фузары выкарыстоўваецца метад электрастатычнага ўтрымання плазмы  (руск.).

Ідэя фузара у розных мадыфікацыях была выкарыстана ў працах такіх навукоўцаў як Уільям Кронк Элмар  (англ.), Джэймс Леслі Так  (англ.) і Кен Уотсан, пазней Джордж Майлі  (англ.). З 1994 па 2006 год Роберт Басард  (укр.) па кантракце з ВМС ЗША пабудаваў некалькі мадэляў рэактараў Поліўэл  (руск.).

Ні адзін варыянт фузара Фарнсуорта, створаны на дадзены момант, не наблізіўся блізка да крытэрыя Лоўсана  (руск.). Сусветныя ўрады не разглядаюць гэты выгляд рэактара як перспектыўны і вядуць распрацоўкі рэактараў іншых тыпаў, часцей за ўсё такамакаў  (руск.). У прыватнасці найбуйнейшы такамак будуецца ў рамках міжнароднага праекта ITER  (руск.).

Зноскі

Спасылкі правіць