Фукідыд (грэч. Θουκυδίδης; ~460 да н.э. — пасля 404 да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык. Паходзіў з фракійскага арыстакратычнага роду. Грамадзянін Афін. Прыхільнік Перыкла.

Фукідыд
стар.-грэч.: Θουκυδίδης
Дата нараджэння 460-я да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 395 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік
Навуковая сфера гісторыя Старажытнай Грэцыі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 424 да н.э. з-за няўдалага камандавання ў Пелапанескай вайне (431 да н.э. — 404 да н.э.) быў асуджаны на выгнанне, дзе працаваў над стварэннем гісторыі вайны ў 8 кнігах, даведзенай да 411 да н.э.. Паводле самога Фукідыда, яго «Гісторыя» мае на мэце даць наступным пакаленням ключ для разумення будучых падзей, якія паўтараюць мінулае з-за нязменнасці быцця. Асноўнымі метадамі Фукідыда былі аб'ектыўнасць і крытычнае супастаўленне крыніц. Паводле Фукідыда, прычынай вайны было імкненне Афін і Спарты да гегемоніі ў Грэцыі. Ход вайны акрамя палітычных і эканамічных фактараў ускладнялі непадкантрольныя чалавеку абставіны, нерацыянальнасць масавай псіхалогіі і непрамое боскае ўмяшальніцтва. Тым не менш, Фукідыд прызнаваў здольнасць выдатных асоб (Перыкл, Брасід і іншых) уплываць на падзеі. Абгрунтаванасць канцэпцыі і аб'ектыўнасць дазваляюць лічыць Фукідыда адным з найвялікшых гісторыкаў антычнасці.

Зноскі

  1. Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  2. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999.

Літаратура правіць

  • Фукидид История — М.: 1999;
  • Стратановский Г. А. Фукидид и его история (послесловие к пред. кн.);
  • Лурье С. Я. Очерки по истории античной науки. Греция эпохи расцвета - М.; - Л.: 1947;
  • Мищенко Ф. Г. Фукидид и его сочинения - М.: 1888.

Спасылкі правіць