Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў

Герой Савецкага Саюза

Фядосій (Феадосій) Арцёмавіч Смалячкоў (1923, Падгор’е, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 15 студзеня 1942) — Герой Савецкага Саюза.

Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў
Дата нараджэння 12 ліпеня 1923(1923-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1942(1942-01-15) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Ф. А. Смалячкову на рагу вуліцы Смалячкова і Вялікага Сампсоніеўскага праспекта, Санкт-Пецярбург

Біяграфія правіць

Беларус. Скончыў школу фабрычна-заводскага навучання ў Ленінградзе. Працаваў мулярам на новабудоўлях горада, адначасова займаўся ў снайперскай школе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 5 ліпеня 1941 года[1] ў 5-й дывізіі народнага апалчэння Выбаргскага раёна Ленінграда. Пазней баец асобнай разведроты 13-й стралковай дывізіі 42-й арміі Ленінградскага фронту. Выступіў ініцыятарам снайперскага руху на фронце, падрыхтаваў 10 снайпераў, знішчыў 125 ворагаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Слава выдатнага снайпера выклікала жах у нацыстаў. Для барацьбы з ім і яго вучнямі нацысты стварылі спецыяльныя падраздзяленні. Загінуў у баі каля вёскі Вараніно на шашы МагілёўГомель[1] 15 студзеня 1942 года.

Памяць правіць

У вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна, на радзіме і ў Санкт-Пецярбургу Смалячкову пастаўлены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Мінску (устаноўлена мемарыяльная дошка) і Быхаве, пасёлак у Ленінградскай вобласці, саўгас у Быхаўскім раёне, піянерскія дружыны. Славутаму снайперу прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі П. Броўка. Песню пра яго напісалі паэт А. Астрэйка і кампазітар Д. Лукус.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Барысаў, Г. Е. Снайпер Смалячкоў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 277.
  • Смалячкоў Фядосій Арцёмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 49. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Смалячко́ў Феадосій Арцёмавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 674. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Смалячкоў Феадосій Арцёмавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 570. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Смолячков Феодосий Артёмович // Герои Советского Союза: Краткий биографический справочник в 2 т. Т. 2. — М.: Воениздат, 1988. — С. 490. (руск.)

Спасылкі правіць