Фёдар Іванавіч Шмакаў

беларускі акцёр, рэжысёр

Фёдар Іва́навіч Шма́каў (1 сакавіка (16 лютага) 1917, Петраград, Расійская імперыя — 2 мая 2009, Віцебск, Беларусь) — беларускі акцёр, тэатральны рэжысёр. Народны артыст Беларусі (1959). Народны артыст СССР (1975).

Фёдар Іванавіч Шмакаў
Дата нараджэння 16 лютага (1 сакавіка) 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 2009(2009-05-01) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0794590

Біяграфія правіць

У 1939 г. скончыў Ленініградскі тэатральны інстытут (курс В. Мяркур’ева). Пасля заканчэння інстытуту працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі ў Магілёве, з 1941 г. — у БДТ-2, выкладаў у студыях пры тэатры. У 1944 г. працаваў у франтавой тэатральнай брыгадзе. Больш за шэсцьдзесят год працаваў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. На яго творчым рахунку каля 200 роляў у тэатры і каля 30 роляў у кіно.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1968), прэміяй «За духоўнае адраджэнне», прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2000), ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны. Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Творчасць правіць

Ролі ў тэатры

  • «Несцерка»
  • «Пяюць жаваранкі» — Верас
  • «Навальніца будзе» — Аксён Каль
  • «Сэрца на далоні» — Яраш
  • «Таблетку пад язык» — Каваль
  • "Кастусь Каліноўскі — Мураўёў
  • «Праўда добра, а шчасце лепш» — Платон
  • «Сям’я» — У. І. Ленін
  • «Вечная крыніца» — У. І. Ленін
  • «Шостага ліпеня» — У. І. Ленін
  • «Трэцяя патэтычная» — У. І. Ленін
  • «Улада цемры» — Акім
  • «Клоп» — Прысыпкін
  • «А досвіткі тут ціхія…» — Васкоў
  • «Гамлет» — Гарацыо

Тэатральныя пастаноўкі'

  • 1966 «Бацькаўшчына» К. Чорнага
  • 1970 «Сямнаццаць імгненняў вясны» Ю. Сямёнава і У. Токарава
  • 1974 «Трывога» А. Петрашкевіча
  • 1999 «Несцерка» В.Вольскага

Фільмаграфія

  • 1957 — «Бессмяротная песня»
  • 1958 — «Качубей»
  • 1959 — «Каханнем трэба даражыць»
  • 1959 — «Узнятая цаліна» — Андрэй Размётнаў
  • 1960 — «Балтыйскае неба» — Увараў
  • 1960 — «Першыя выпрабаванні»
  • 1964 — «Крыніцы»
  • 1967 — «Анюціна дарога» — Дзядзя Фёдар
  • 1970 — «Мора ў вагні»
  • 1971 — Запрос (кароткачасовы) — Барадаты
  • 1971 — «Рудабельская рэспубліка»
  • 1973 — «Заўтра будзе позна»
  • 1975 — «Доўгія вёрсты вайны» — Крывашэеў
  • 1978 — «Леташняя кадрыль»
  • 1979 — «Час выбраў нас»
  • 1980 — «Мужнасць»
  • 1981 — «Людзі на балоце»
  • 1982 — «Іван»
  • 1982 — «Подых навальніцы»
  • 1983 — «Міргарад і ягоныя жыхары»
  • 1983 — «Тры гільзы ад англійскага карабіна»
  • 1985 — «Мы абвінавачваем»
  • 1985 — «Контрудар» — Трафімыч
  • 1986 — «На парозе»
  • 1986 — «Дзяржаўная мяжа. Год сорак першы» — Дзяркун
  • 1988 — «Не забудзь азірнуцца»
  • 1990 — «Плач перапёлкі»
  • 1992 — «Госпадзі, даруй нам грэшным»
  • 2008 — «Яблык Месяца»

Зноскі

  1. Шмаков Фёдор Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць