Фёдар Іосіфавіч Нікановіч

Фёдар Іосіфавіч Нікановіч (17 (29) лютага 1854, м. Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 4 (17) лютага 1911), пратаіерэй, дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні (фракцыя правых), член Саюза рускага народа.

Фёдар Іосіфавіч Нікановіч
Дата нараджэння 17 лютага 1854(1854-02-17)
Месца нараджэння Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня
Дата смерці 14 лютага 1911(1911-02-14) (56 гадоў)
Месца смерці Юр'еў
Грамадзянства  Расійская імперыя
Адукацыя Віцебская духоўная семінарыя
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя Саюз рускага народа
Род дзейнасці член Дзяржаўнай думы III склікання ад Віцебскай губерні

Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1876). Святар з 1879. У 1897 прызначаны настаяцелем сабору ў Люцыне і ўзведзены ў сан протаіерэя.

У гады рэвалюцыйнай смуты 1905—1907 выступаў з маральна-рэлігійнымі і патрыятычнымі прамовамі, ацвераджаючы і ўлагоджваючы мясцовае насельніцтва. Уступіў у члены аднаго з беларускіх аддзелаў Саюза рускага народа. Заслугі Нікановіча па заспакаенні насельніцтва былі настолькі плённыя, што ў 1907 былі адзначаны імператарскім дараваннем яму ордэна св. Ганны 2-й ст. У 1907 быў абраны ў III Дзяржаўную Думу ад Віцебскай губерні, далучыўся да фракцыі правых.

З'яўляючыся відным свяшчэннікам Полацкай епархіі, прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ўрачыстага перанясення мошчаў св. Еўфрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк.

Памёр у 1911 у г. Юр'еве, не перанясучы аперацыі па выдаленні ракавай пухліны са страўніка.