Фёдар Львовіч Шапіра
Фёдар Львовіч Шапіра (Файвіш Лейбавіч) (24 сакавіка (6 красавіка) 1915, Віцебск — 30 студзеня 1973, Масква) — вядомы савецкі фізік-ядзершчык, доктар фізіка-матэматычных навук (1962), прафесар (1967), член-карэспандэнт АН СССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Фёдар Львовіч Шапіра | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка (6 красавіка) 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1973[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1962) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Ф. Л. Шапіра нарадзіўся ў 1915 годзе ў Віцебску. З 1934 года вучыўся ў Маскве ў энергетычным тэхнікуме, з 1935 года працаваў інжынерам. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Удзельнічаў у баях пад Масквой у 1941—1942 гг., быў паранены. У 1942—1945 гадах працаваў у Маскве. З 1945 года ў Фізічным інстытуце АН СССР. З 1958 года Ф. Л. Шапіра ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у горадзе Дубна, у якім з 1959 года займаў пасаду намесніка дырэктара Лабараторыі нейтроннай фізікі. Адначасова з 1946 года выкладаў у Маскоўскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць правіць
Ф. І. Шапіра ўнёс значны ўклад у тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне рэзананснага паглынання нейтронаў у тоўстых слаях урану, тэмпературных эфектаў рэактараў. Першае аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва новага спосабу ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную атрымаў яшчэ ў час вучобы ў Маскоўскім энергетычным тэхнікуме. Ф. І. Шапіра належаць працы па фізіцы ядзерных рэактараў, ядзернай і нейтроннай фізіцы. Таксама прапанаваў метад нейтроннай спектраскапіі — спектраметрыю па часе запавольванні нейтронаў (1955), метад карэляцыі нейтронаў шляхам іх фільтрацыі праз палярызаваную пратонную мішэнь (1960) і інш.
Узнагароды правіць
- Дзяржаўная прэмія СССР (1971, сумесна з іншымі)
- Залаты медаль імя І. В. Курчатава (1977)[2]
- 2 ордэны «Знак Пашаны»
- Медаль «За адвагу»[3]
- Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»
Зноскі
- ↑ а б в Шапиро Фёдор Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Золотая медаль имени И. В. Курчатова // Сайт РАН (руск.)
- ↑ Музей истории науки и техники ОИЯИ(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 542. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
- Шапиро Фёдор Львович (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Спасылкі правіць
- ШАПІРА ФЁДАР (Файвіш) ЛЬВОВІЧ(недаступная спасылка) // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»
- Шапиро Фёдор Львович Архівавана 25 кастрычніка 2011. (руск.)
- ШАПИРО Фёдор Львович(недаступная спасылка) // Музей истории науки и техники ОИЯИ (руск.)