Фёдар Міхайлавіч Сінічкін

Герой Савецкага Саюза

Фёдар Міхайлавіч Сіні́чкін (руск.: Фёдор Михайлович Синичкин; 27 снежня 1901, Самарская губерня — 17 ліпеня 1962, Слонім) — удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Фёдар Міхайлавіч Сінічкін
руск.: Фёдор Михайлович Синичкин
Дата нараджэння 27 снежня 1901(1901-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1962(1962-07-17) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі і партызанскі рух[d]
Званне капітан
Камандаваў Ленінская партызанская брыгада і Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Ф. М. Сінічкін, С. П. Васільеў)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія правіць

Ф. М. Сінічкін нарадзіўся ў сяле Гаўрылаўка (зараз у Самарскай вобласці Расіі). Скончыў 6 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У час грамадзянскай вайны ўдзельнічаў у баях супраць войскаў генерала Юдзеніча ў раёне Петраграда. У 1926 годзе ўступіў у ВКП(б). У 1920—1930-х гадах праходзіў службу ў розных частках. Скончыў Ленінградскую пяхотную школу ў 1928 годзе, курсы ўдасканалення каманднага саставу ў 1935 годзе. Быў узнагароджаны медалём «20 гадоў РСЧА».

У час савецка-фінляндскай вайны Ф. М. Сінічкін камандаваў аўтамабільнай ротай у складзе танкавай брыгады . Вызначыўся ў баявых дзеяннях на Карэйскім перашыйку і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года ў раёне горада Беласток, трапіў у акружэнне. У жніўні 1941 года Ф. Сінічкін у Налібоцкай пушчы стварыў партызанскую групу. Са снежня 1942 года па май 1943 года і са снежня 1943 па чэрвень 1944 года камандаваў партызанскай брыгадай імя Леніна (Ленінская), у чэрвені—кастрычніку 1943 года партызанскай брыгадай імя С. М. Кірава на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

З 1945 года капітан Ф. М. Сінічкін у запасе. Жыў і працаваў на дзяржаўных пасадах у горадзе Слонім Гродзенскай вобласці БССР. Памёр 17 ліпеня 1962 года. Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме. У 1970 годзе на магіле пастаўлена стэла[1].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Імем Ф. М. Сінічкіна названыя вуліца і завулак у Слоніме.
  • Мемарыяльная дошка на вуліцы Сінічкіна ў Слоніме.
  • Да 60-годдзя вызвалення Беларусі былі выпушчаны паштовы канверты з партрэтамі Герояў Савецкага Саюза. У ліку іншых канверт з партрэтам Ф. М. Сінічкіна[2].

Зноскі

  1. 1238. Магіла Сінічкіна Фёдара Міхайлавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  2. Хроника Победы(недаступная спасылка) (руск.) // Праект БЕЛТА

Літаратура правіць

  • Сінічкін Фёдар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 75—76. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)

Спасылкі правіць