Фёдар Трафімавіч Афанасьеў

Фёдар Трафімавіч Афанасьеў (1923, Самарская губерня — 24 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.

Фёдар Трафімавіч Афанасьеў
Дата нараджэння 1923
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1944(1944-06-24)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Род войскаў пяхота
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Закончыў 8 класаў школы, ФЗУ. Працаваў у Ленінградзе. Прызваны ў армію ў 1942 годзе ў Куйбышаўскай вобласці. Пасля заканчэння Куйбышаўскага пяхотнага вучылішча накіраваны на фронт. З сакавіка 1944 года гвардыі лейтэнант Афанасьеў камандуе ротай 201-га гвардзейскага стралковага палка 67-ай гвар-дзейскай стралковай дывізіі.

22 чэрвеня 1944 года рота 67-ай гвардзейскай стралковай дывізіі перайшла ў наступленне. Рота Афанасьева ўварвалася ў варожыя акопы і замацавалася. На працягу двух сутак адбіла 15 контратак праціўніка і ўтрымала пазіцыі. Пры далейшым прасоўванні рота адной з першых выйшла да Заходняй Дзвіны, з ходу на дапаможных сродках фарсіравала раку і захапіла плацдарм на левым беразе. У ходзе бою за пашырэнне плацдарма Фёдар Афанасьеў загінуў.

Пахаваны на воінскіх могілках у Тропіне. Яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Імем Ф. Т. Афанасьева названа вуліца ў аграгарадку Слабада[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.