Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка

беларускі футбаліст

Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка (нар. 18 сакавіка 1974, Бабруйск) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца. Двухразовы чэмпіён Беларусі (2000, 2003).

Футбол
Фёдар Лукашэнка
Поўнае імя Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка
Нарадзіўся 18 сакавіка 1974(1974-03-18)[1] (50 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1992 Беларусь Ніва (Самахвалавічы) 1 (0)
1992—1996 Беларусь/Беларусь Маладзечна 114 (6)
1997—1998 Беларусь Дынама-93 (Мінск) 41 (2)
1998—2001 Беларусь Славія (Мазыр) 92 (10)
2002—2004 Беларусь Гомель 70 (2)
2005 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 11 (1)
2005—2006 Беларусь Дынама (Брэст) 21 (1)
2007—2010 Беларусь Верас (Нясвіж) 100 (3)
2011 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 17 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1993 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
1997 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Кар’ера правіць

Выхаванец мінскага футбола, у маладосці трапіў у склад «Маладзечна». У 1997 годзе перспектыўнага іграка набыла мінскае «Дынама-93», аднак улетку 1998 года клуб спыніў існаванне, і Фёдар апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», дзе стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2001 мазырскі клуб пачаў мець фінансавыя цяжкасці, і Лукашэнка па запрашэнні Сяргея Падпалага перайшоў у «Гомель», у складзе якога выйграў сваё другое чэмпіёнства. У 2005—2006 гадах гуляў за «Дарыду» і брэсцкае «Дынама», пасля чаго апынуўся ў клубе Першай лігі «Верас», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Завяршыў кар’еру ў 2011 годзе ў складзе сталічнага клуба СКВІЧ.

У 1997 годзе згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, калі ў жніўні 1997 года ў таварыскай гульні на мінскім стадыёне «Дынама» гаспадары саступілі зборнай Ізраіля з лікам 2:3.

Фёдар Лукашэнка пэўны час з’яўляўся рэкардсменам па колькасці ўдзелаў у фіналах Кубка Беларусі — ён шэсць разоў выхадзіў на поле ў вырашальных матчах (у складзе трох розных клубаў), але толькі двойчы выйграваў трафей[2].

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Fedor Lukashenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «С твоей фамилией зарплату дадут»