Фідэль Алехандра Кастра Рус (ісп.: Fidel Castro Alejandro Ruz ( audio) 13 жніўня 1926, Біран пад г. Маяры, Куба — 25 лістапада 2016Гавана, Куба) — кубінскі рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч, прэм'ер-міністр (1959—1976), прэзідэнт Кубы (1976—2008), маёр (камандантэ) Рэвалюцыйных узброеных сіл.

Фідэль Алехандра Кастра Рус
Fidel Alejandro Castro Ruz
Сцяг15-ы Старшыня Савета міністраў Кубы
16 лютага 1959 — 24 лютага 2008
Прэзідэнт Асвальда Дарцікос Тарада (да 1976)
Папярэднік Хасэ Міро Кардона
Пераемнік Рауль Кастра
Сцяг1-ы Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы Сцяг
2 снежня 1976 — 24 лютага 2008
Папярэднік пасада заснавана
Асвальда Дарцікос Тарада як прэзідэнт Кубы
Пераемнік Рауль Кастра
3-і Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кубы
24 чэрвеня 1961 — 19 красавіка 2011
Папярэднік Блас Рока
Пераемнік Рауль Кастра
7 і 23-ы Генеральны сакратар Рухі недалучэння
16 верасня 2006 — 24 лютага 2008
Папярэднік Абдула Ахмад Бадаві
Пераемнік Рауль Кастра
10 верасня 1979 — 6 сакавіка 1983
Папярэднік Джуніус Джаявардэнэ
Пераемнік Нілам Санджыва Рэдзі
Нараджэнне 13 жніўня 1926(1926-08-13)[1][2][…]
Смерць 25 лістапада 2016(2016-11-25)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Fidel Alejandro Castro Ruz[4]
Бацька Анхель Кастра і Аргіз[d]
Маці Lina Ruz González[d]
Жонка Далія Сота дэль Вале[d]
Дзеці Аліна Фернандэс[d] і Фідэль Кастра Дыяс-Баларт[d]
Веравызнанне агнастыцызм
Партыя Камуністычная партыя Кубы
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, партызан, журналіст, рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Званне commandant[d]
Бітвы
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн «Вялікая зорка дружбы народаў» у золаце
Ордэн Георгія Дзімітрава
Ордэн Георгія Дзімітрава
Кавалер ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія 1 ступені
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Ордэн «За заслугі» І ступені
Ордэн Нацыянальнага сцяга 1 ступені
Ордэн Нацыянальнага сцяга 1 ступені
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Белага льва 1 ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Вялікі ланцуг ордэна Вызваліцеля, Венесуэла
Вялікі ланцуг ордэна Вызваліцеля, Венесуэла
Вялікі крыж ордэна Ацтэкскага арла Спецыяльны клас ордэна Добрай Надзеі (ПАР)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Зоркі Эфіопіі Вялікі Крыж Нацыянальнага ордэна Малі Залаты ордэн Кампаньёнаў Олівера Тамба (ПАР)
Кавалер Вялікага крыжа з Залатой зоркай ордэна Заслуг Хуана Пабла Дуартэ
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кетцаля
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кетцаля
Кавалер ордэна Ямайкі
Ордэн Незалежнасці (Катар)
Ордэн Незалежнасці (Катар)
Кавалер ордэна Заслуг, Ямайка Вялікі крыж ордэна Амара Тарыхаса Эрэры
Стужка ордэна Рэспублікі Сербія Ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі» 1 ступені Ордэн Зоркі Махапутра 1 ступені
Ордэн Залатой Зоркі
Ордэн Хо Шы Міна
Ордэн Хо Шы Міна
Вялікі Камандор ордэна Арла Замбіі
Кавалер ордэна Беліза Кавалер Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна Пашаны і Заслуг Вялікі камандор ордэна Вельвічыя
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — 1961
Ордэн «Славы і Гонару»
Ордэн «Славы і Гонару»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кубінская рэвалюцыя
Храналогія
Падзеі
Напад на казармы Манкада
Прамова «Гісторыя мяне апраўдае»
Высадка з яхты «Гранма»
Аперацыя «Verano»
Бой пры Ла-Плаце
Бітва за Лас-Мэрсэдэс
Бітва за Ягуахай
Бітва за Санта-Клару
Розныя артыкулы
Рух 26 ліпеня
Radio Rebelde
Людзі
Фульхенсіа Батыста
Фідэль Кастра — Чэ Гевара
Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас
Франк Паіс — Убер Матас
Селія Санчэс — Уільям Морган
Карлас Франкі — Вільма Эспін
Нарберта Кальяда

Мануэль Уруція

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і заможнага землеўладальніка. У 1949 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гаванскага ўніверсітэта, атрымаў ступень доктара права. Некаторы час займаўся адвакацкай дзейнасцю. У пачатку 1950-х гадоў уступіў у Партыю кубінскага народа («Артадоксы»). У 1952 годзе быў высунуты ад гэтай партыі ў дэпутаты Нацыянальнага кангрэса Кубы, аднак выбары не адбыліся ў сувязі з дзяржаўным пераваротам, ажыццёўленым у сакавіку 1952 года праамерыканскай вайсковай элітай пад кіраўніцтвам генерала Ф. Батыста, і ўсталяваннем дыктатуры. У ходзе барацьбы супраць дыктатуры партыя «Артадоксаў» паступова развалілася.

Фідэлю Кастра ўдалося аб'яднаць невялікую групу былых сяброў партыі, якая пачала падрыхтоўку да звяржэння дыктатуры Батысты. 26 ліпеня 1953 удзельнікі групы здзеснілі нападзенне на казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба. Выступленне было жорстка падаўлена. Кастра быў перададзены суду ваеннага трыбуналу. На судзе ён выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», у якой раскрытыкаваў Ф.Батыста і выклаў праграму барацьбы і рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Кубе. Суд прыгаварыў яго да турэмнага зняволення на 15 гадоў, аднак у маі 1955 пад ціскам грамадскасці Кастра быў амніставаны. У тым жа годзе ён эміграваў у Мексіку.

 
Сцяг «Руху 26 ліпеня»

У Мексіцы Кастра сабраў атрад («Рух 26 ліпеня»), у які ўваходзіў Эрнэста Гевара, рэвалюцыянер-эмігрант з Аргенціны. У снежні 1956 года гэтая група высадзілася з яхты «Гранма» непадалёк ад мыса Лас-Каларадас у правінцыі Арыентэ. Група, якая з часам пераўтварылася ў Паўстанцкую армію, разгарнула партызанскую барацьбу супраць рэжыму Батысты. Пасля перамогі рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты 1 студзеня да ўлады на Кубе прыйшлі сілы, якія згуртаваліся вакол Паўстанцкай арміі, пад кіраўніцтвам Фідэля Кастра.

У лютым 1959 года Фідэль Кастра стаў прэм'ер-міністрам рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. 16 красавіка 1961 года ён заявіў, што Кубінская рэвалюцыя з'яўляецца па сваім характары сацыялістычнай. У дні ўварвання войскаў ЗША на Кубу ў раёне Плая-Хірон (красавік 1961 года) Кастра кіраваў ваеннай аперацыяй супраць інтэрвентаў.

Пасля перанесенай у ліпені 2006 года аперацыі на кішэчніку Фідэль Кастра не з'яўляўся на публіцы. Тады ён перадаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы свайму малодшаму брату Раулю, а праз два гады абвясціў аб выхадзе ў адстаўку.

Фідэль Кастра — ганаровы доктар юрыдычных навук МДУ імя М. В. Ламаносава (1963). У 1961 годзе яму была прысуджаная Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»; у 1963 годзе прысвоена званне Героя Савецкага Саюза; у 1972 годзе узнагароджаны ордэнам Леніна.

25 лістапада 2016 года Фідэль Кастра памёр ад цяжкага захворвання кішачніка.[5] Па жаданні нябожчыка яго астанкі будуць крэміраваныя.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Зноскі

  1. а б http://www.nytimes.com/2016/11/26/world/americas/fidel-castro-dies.html
  2. а б Fidel Castro // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 27 чэрвеня 2023.
  4. https://www.14ymedio.com/opinion/importancia-llamarse-Alejandro_0_2892910685.html Праверана 28 чэрвеня 2020.
  5. http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/3815794

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Фідэля Кастра