Фізіка высокіх энергій

Фізіка высокіх энергій — раздзел фізікі элементарных часціц, які вывучае ўзаемадзеяння элементарных часціц і/або ядраў атамаў пры энергіях сутыкнення, істотна вышэй, чым масы часціц, якія самі сутыкаюцца.

Калайдэр Тэватрон і кольцы Галоўнага інжэктара

Эксперыменты па фізіцы высокіх энергій праводзяцца з дапамогай паскаральнікаў зараджаных часціц і ядзерных рэактараў. Таксама крыніцай часціц высокіх энергій з’яўляюцца касмічныя прамяні. У непаскаральных эксперыментах з касмічнымі прамянямі вывучаюць, у асноўным, ўласцівасці нейтрына і паводзіны часціц пры звышвысокіх энергіях (шырокія касмічныя ліўні).

Аснова любога эксперыменту ў галіне фізікі высокіх энергій — дэтэктары іанізуючага выпраменьвання і гама-прамянёў. Дэтэктар рэгіструе прадукты рэакцый паміж часціцамі, і фізікі аднаўляюць самі рэакцыі па гэтых дадзеных. У цяперашні час асноўныя тыпы дэтэктараў, якія выкарыстоўваюцца ў эксперыментах у фізіцы высокіх энергій — паўправадніковыя дэтэктары, дрэйфавыя газавыя камеры і каларыметр электрамагнітных і адронных ліўняў. Таксама, для рэгістрацыі вынікаў сутыкненняў выкарыстоўваюцца тоўстаслойныя фотапласцінкі, бурбалкавыя камеры, іскравыя камеры і іншыя дэтэктары элементарных часціц. З розных тыпаў дэтэктараў фізікі збіраюць велізарныя дэтэктары элементарных часціц, так званыя дэтэктары агульнага прызначэння. Прыклады дэтэктараў: ATLAS і CMS на пратон-пратоннам калайдэрЫ LHC (Швейцарыя/Францыя), D0 і CDF на пратон-антыпратоннам калайдэры Tevatron (ЗША), BaBar і Belle на асіметрычных электрон-пазітронных фабрыках B-мезоннага ў лабараторыях SLAC (ЗША) і KEK (Японія), а таксама дэтэктары СНД і КМД-3, якія працуюць на электрон-пазітроннаму паскаральніку ВЭПП-2000.

Гл. таксама правіць