Філіпі Каўтынью

бразільскі футбаліст

Філі́пі Каўты́нью Карэ́я[4] або Філіпэ Каўтынья (парт.: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нар. 12 чэрвеня 1992, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Дуайль» (у арэндзе з «Астан Вілы») і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Філіпі Каўтынью
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Філіпі Каўтынью Карэя
Мянушка Маленькі Чараўнік (англ.: Little Magician), Маленькі Геній
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1992(1992-06-12)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 172 см[3]
Вага 68 кг[3]
Пазіцыя атакавалы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Катар Аль-Дуайль
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
1999—2008 Бразілія Васка да Гама
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Бразілія Васка да Гама 19 (1)
2010—2013 Італія Інтэрнацыянале 28 (3)
2012   Іспанія Эспаньёл 16 (5)
2013—2018 Англія Ліверпул 152 (41)
2018—2022 Іспанія Барселона 76 (17)
2019—2020   Германія Баварыя 23 (8)
2022   Англія Астан Віла 19 (5)
2022— Англія Астан Віла 22 (1)
2023—   Катар Аль-Дуайль
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Бразілія Бразілія (да 17) 5 (3)
2011—2013 Бразілія Бразілія (да 20) 7 (3)
2010— Бразілія Бразілія 68 (21)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Золата Бразілія 2019
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Займацца футболам Філіпі пачаў у сістэме клуба «Васка да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[5], аднак да 18-годдзя заставаўся ў «Васка» на ўмовах арэнды.

 
Каўтынью ў «Інтэры»

Афіцыйны дэбют за «нерадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 года ў прайграным матчы Суперкубку УЕФА з іспанскім «Атлетыка», дзе Каўтынью выйшаў на замену. 8 мая 2011 года ігрок забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнціны».

У сезоне 2011/12 Філіпі Каўтынью быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспаньёл» да канца сезона. 4 лютага 2012 года Каўтынью ўпершыню выйшаў на поле ў яго складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Рая Вальекана».

30 студзеня 2013 года англійскі «Ліверпул» абвясціў пра падпісанне доўгатэрміновага кантракту з іграком, які атрымаў вопратку з 10 нумарам.

Першы матч за ліверпульскі клуб Філіпі правёў 11 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Ліверпул» першы гол[6]. Хутка здолеў стаць адным з лідараў мерсісайдцаў.

У жніўні 2017 года цікавасць да іграка стала праяўляць «Барселона», аднак «Ліверпул» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 Каўтынью пачаў у англійскім клубе. У студзені 2018 года ўсё ж перайшоў у каталонскі клуб за 120 млн еўра плюс 40 млн еўра ў якасці магчымых бонусаў[7].

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мюнхенскую «Баварыю» на сезон з правам выкупу[8]. Разам з нямецкім клубам перамог у Лізе чэмпіёнаў. Па выніках сезона «Баварыя» адмовілася набываць футбаліста, і ў верасні 2020 года Каўтынью вярнуўся ў «Барселону»[9].

У студзені 2022 года быў арандаваны «Астан Вілай» да канца сезона з правам выкупу[10]. У маі 2022 года быў выкуплены бірмінгемскім клубам і падпісаў кантракт да 2026 года[11].

У верасні 2023 года на праваха арэнды далучыўся да катарскага клуба «Аль-Дуайль».

Міжнародная кар’ера правіць

Філіпі Каўтынью дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[12].

Дасягненні правіць

«Васка да Гама»

«Інтэрнацыянале»:

«Барселона»:

«Баварыя»:

Зборная Бразіліі:

Крыніцы правіць

  1. Philippe Coutinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. COUTINHO phillipe correia // Argentine Soccer Database
  3. а б https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti (італ.). La Gazzetta dello Sport (23 ліпеня 2008). Праверана 20 лістапада 2010.
  6. «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
  7. «Барселона» подписала контракт с Коутиньо и представила его на «Камп Ноу». by.tribuna.com
  8. «Бавария» арендовала Коутиньо на сезон с правом выкупа. by.tribuna.com
  9. Коутиньо вернулся в «Барсу» и начал предсезонку с командой. by.tribuna.com
  10. "Астон Вилла" до конца сезона арендовала Коутиньо у "Барселоны". football.by
  11. "Астон Вилла" выкупила у "Барселоны" контракт Коутиньо. football.by
  12. Iran 0 Brazil 3 (англ.)(недаступная спасылка). Goal.com (7 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 13 жніўня 2013.

Спасылкі правіць