Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (снукер)


Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (таксама вядомы як «Players Championship Grand Final 2014» ці проста «Players Championship 2014» і «Wyldecrest Parks Players Championship 2014» ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2013/2014, які праходзіў з 25 па 29 сакавіка 2014 года на арэне Гільд Хол, у Прэстане, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Фінал Players Tour Championship 2013/2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 25 — 29 сакавіка 2014
Арэна «Гільд Хол»
Горад Прэстан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар «Wyldecrest Parks»
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £300,000
Прызавыя пераможцы £100,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Бары Хокінс
Фіналіст Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын
Лік 4:0
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32
Колькасць матчаў 31
Колькасць фрэймаў 174
Колькасць соценных серый 17
Найвышэйшая серыя 140 (Роні О’Саліван)
←АТ4PTC 2013/2014
←2013Players Championship Grand Final2015→
Снукерны сезон 2013/2014
←World Open Адкрыты чэмпіянат Кітая→

Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які перайграў на сваім шляху да тытула Стывена Магуайра (4:0), Раяна Дэя (4:3), кітайца Юя Дэлу ў чвэрцьфінале (4:1), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (4:1), а ў фінальным паядынку разграміў Джэрарда Грына з Паўночнай Ірландыі з лікам 4:0. Такім чынам, 35-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за два гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў ліпені 2012 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Хокінса ў рэйтынгу з пятай пазіцыі на чацвёртую.

Прызавыя грошы правіць

Кампанія Wyldecrest Parks упершыню спансавала Гранд-фінал PTC. Прызавы фонд турніру, як і ў мінулым годзе, склаў £300,000. Таксама не змянілася і колькасць прызавых грошай пераможцы турніру — £100,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £100000
Фіналіст £38000
Паўфіналісты £20000
Чвэрцьфіналісты £10000
1/8 фіналу £5000
1/16 фіналу £2500
Найвышэйшы брэйк £2000
Агульны прызавы фонд £300000
Максімальны брэйк £500

Рэйтынгавыя ачкі правіць

Гранд-фінал PTC 2014 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі, Індыі і Уэльса, а таксама German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.

Дасягненне Ачкі
Пераможца 3000
Фіналіст 2400
Паўфіналісты 1920
Чвэрцьфіналісты 1500
1/8 фіналу 1140
1/16 фіналу 840

Удзельнікі правіць

У Гранд-фінале PTC 2014 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу еўрапейскага тура PTC, а таксама 8 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу азіяцкага тура PTC. Пасеў гульцоў на турніры быў утвораны паводле сумы гэтых двух рэйтынгаў.

Марк Сэлбі заняў шостае месца ў рэйтынгу азіяцкага тура, аднак атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў еўрапейскага тура, у рэйтынгу якога заняў трэцюю пазіцыю, а Сцюарт Бінэм, які заняў 17-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў азіяцкага тура, у рэйтынгу якога заняў трэцяе месца. Такім чынам, у Гранд-фінал патрапілі Бары Хокінс, які займаў 25-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, і Юй Дэлу, які займаў дзявятае месца ў рэйтынгу азіяцкага тура.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-32 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, 11 не патрапілі ў Гранд-фінал: Алістэр Картэр, Роберт Мілкінс, Грэм Дот, Мэцью Стывенс, Дамінік Дэйл, Сяа Гадун, Пітэр Эбдан, Марк Кінг, Эндру Хігінсан, Кен Доэрці і Майкл Уайт. З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Дэвід Гілберт, Энтані Хэмілтан, Джэймі Джонс, Юй Дэлу, Джымі Робертсан, Джэрард Грын, Скот Дональдсан, Сэм Бэйрд, Гэры Уілсан, Лю Хаацянь і Цзюй Жэці.

Тры снукерысты прымалі ўдзел у чацвёртым (з чатырох) розыгрышы турніру запар: Марк Сэлбі (2), Джад Трамп (11) і Марк Дэвіс (28).

Цзюй Жэці, які заняў другой месца ў рэйтынгу азіяцкага тура і патрапіў у Гранд-фінал, з'яўляўся аматарам.

10 удзельнікаў сталі дэбютантамі Гранд-фіналу PTC: Роні О’Саліван (3), Сэм Бэйрд (13), Гэры Уілсан (20), Дэвід Гілберт (22), Цзюй Жэці (23), Раян Дэй (24), Скот Дональдсан (25), Джымі Робертсан (27), Юй Дэлу (31), Лю Хаацянь (32). О'Саліван быў уключаны ў сетку і на турніры 2012 года, але зняўся, не згуляўшы там ніводнага матча.

З усіх удзельнікаў спаборніцтва раней пераможцамі станавіліся Шон Мёрфі ў 2011 годзе і Дзін Цзюньхуэй у 2013 годзе.

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 42-гадовы Энтані Хэмілтан. Фергалу О'Браену падчас турніру таксама было 42 гады, Марку Дэвісу — 41 год, а Джо Пэры і Марку Уільямсу — па 39. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 16-гадовы Лю Хаацянь. Скоту Дональдсану было 20 гадоў, а Джаду Трампу — 24.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р[у 1] Гулец У П Ачкі ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 2] 100+[у 2] НБ[у 2] Ф/50+[у 2] Ф/100+[у 2] ПГ (£)[у 3]
1 15   Марк Ален 5 2 45250 22.02.1986 2013 1/4 фіналу (2013) 1 3 2 1 66.67% 15 11 4 73.33% 6 1 125 2.5 15 9500
2 2   Марк Сэлбі 8 1 42716 19.06.1983 2011 1/2 фіналу (2011) 3 6 3 3 50% 34 18 16 52.94% 10 0 92 3.4 27500
3 27   Роні О’Саліван[у 4] 6 1 38616 05.12.1975 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
4 18   Марк Уільямс 8 1 30683 21.03.1975 2011 1/4 фіналу (2011) 2 3 1 2 33.33% 18 10 8 55.56% 4 2 143 4.5 9 10000
5 7   Шон Мёрфі 7 1 29499 10.08.1982 2011 Перамога (2011) 1 4 4 0 100% 21 16 5 76.19% 11 1 116 1.91 21 60000
6 10   Джон Хігінс 9 1 27550 18.05.1975 2012 1/12 фіналу (2012) 2 2 0 2 0% 13 5 8 38.46% 5 2 123 2.6 6.5 5250
7 11   Рыкі Уолдэн 7 1 25100 11.11.1982 2011 1/4 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 22 13 9 59.09% 10 3 131 2.2 7.33 14000
8 4   Сцюарт Бінэм 9 1 22983 21.05.1976 2011 1/8 фіналу (2011) 2 2 0 2 0% 13 5 8 38.46% 1 0 90 13 6500
9 3   Дзін Цзюньхуэй 8 0 20933 01.04.1987 2012 Перамога (2013) 2 7 6 1 85.71% 43 25 18 58.14% 20 10 147 2.15 4.3 105000
10 20   Лян Вэньбо 10 0 20483 10.08.1982 2011 1/12 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 5 1 4 20% 1 0 89 5 2500
11 6   Джад Трамп 8 0 20249 20.08.1989 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 3 3 0 3 0% 19 7 12 36.84% 2 1 113 9.5 19 11500
12 32   Фергал О’Браен 8 0 17199 08.03.1972 2012 1/12 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 4 0 4 0% 0 0 <50 2750
13 74   Сэм Бэйрд 8 0 16351 17.06.1988 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
14 14   Джо Пэры 9 1 15682 13.08.1974 2012 1/4 фіналу (2012) 2 5 3 2 60% 28 16 12 57.14% 9 1 100 3.11 28 15000
15 8   Марка Фу 8 0 15300 08.01.1978 2011 1/4 фіналу (2013) 2 4 2 2 50% 21 10 11 47.62% 4 1 104 5.25 21 12000
16 9   Стывен Магуайр 7 0 14766 13.03.1981 2012 1/2 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 24 11 13 45.83% 8 0 92 3 22500
17 1   Ніл Робертсан 7 0 14083 11.02.1982 2012 Фінал (2012, 2013) 2 9 7 2 77.78% 48 31 17 64.58% 18 2 131 2.67 24 75000
18 66   Джэрард Грын 9 0 13383 10.08.1982 2011 1/12 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 6 2 4 33.33% 0 0 <50 2500
19 44   Джэймі Джонс 9 0 13300 14.02.1988 2011 1/8 фіналу (2012) 2 3 1 2 33.33% 18 7 11 38.89% 4 0 87 4.5 7500
20 85   Гэры Уілсан 11 0 13232 11.08.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
21 28   Бэн Вуластан 12 0 12916 14.05.1987 2012 1/4 фіналу (2013) 2 4 2 2 50% 27 13 14 48.15% 2 0 73 13.5 12250
22 36   Дэвід Гілберт 8 0 12883 12.06.1981 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
23 А[у 5]   Цзюй Жэці 4 0 12200 19.09.1983 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
24 21   Раян Дэй 10 0 11550 23.03.1980 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
25 67   Скот Дональдсан 12 0 11399 19.03.1994 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
26 22   Майкл Холт 11 0 11215 07.08.1978 2011 1/4 фіналу (2011) 2 4 2 2 50% 23 11 12 47.83% 6 2 110 3.83 11.5 12500
27 54   Джымі Робертсан 8 0 10716 03.05.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
28 12   Марк Дэвіс 9 0 10650 12.08.1972 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 3 5 2 3 40% 24 11 13 45.83% 6 0 84 4 11500
29 42   Энтані Хэмілтан 8 0 10234 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 10 4 6 40% 3 1 133 3.33 10 4000
30 5   Бары Хокінс 8 0 9683 23.04.1979 2012 1/8 фіналу (2013) 2 3 1 2 33.33% 16 8 8 50% 6 1 100 2.67 16 7750
31 48   Юй Дэлу 9 0 6000 11.10.1987 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
32 102   Лю Хаацянь 4 0 5600 29.11.1997 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
  1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 17 сакавіка 2014 года пасля World Open.
  2. а б в г д Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
  4. Роні О'Саліван выдзелены як чэмпіён свету, але ён таксама з'яўляўся дэбютантам турніру.
  5. Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг.

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 4 перамог
Паўфіналы
да 4 перамог
Фінал
да 4 перамог
                                               
1    Марк Ален 4  
19    Джэймі Джонс 2  
  1    Марк Ален 4  
  12    Фергал О’Браен 1  
12    Фергал О’Браен 4
26    Майкл Холт 3  
  1    Марк Ален 2  
  18    Джэрард Грын 4  
13    Сэм Бэйрд 3  
29    Энтані Хэмілтан 4  
  29    Энтані Хэмілтан 3
  18    Джэрард Грын 4  
7    Рыкі Уолдэн 1
18    Джэрард Грын 4  
  18    Джэрард Грын 4  
  15    Марка Фу 2  
6    Джон Хігінс 4  
27    Джымі Робертсан 2  
  6    Джон Хігінс 4
  21    Бэн Вуластан 2  
9    Дзін Дзюньхуэй 3
21    Бэн Вуластан 4  
  6    Джон Хігінс 1
  15    Марка Фу 4  
15    Марка Фу 4  
20    Гэры Уілсан 0  
  15    Марка Фу 4
  4    Марк Уільямс 2  
4    Марк Уільямс 4
32    Лю Хаацян 1  
18    Джэрард Грын 0
30    Бары Хокінс 4
3    Роні О’Саліван 4  
25    Скот Дональдсан 0  
  3    Роні О’Саліван 3  
  31    Юй Дэлу 4  
10    Лян Вэньбо 2
31    Юй Дэлу 4  
  31    Юй Дэлу 1  
  30    Бары Хокінс 4  
16    Стывен Магуайр 0  
30    Бары Хокінс 4  
  30    Бары Хокінс 4
  24    Раян Дэй 3  
8    Сцюарт Бінэм 3
24    Раян Дэй 4  
  30    Бары Хокінс 4
  11    Джад Трамп 1  
5    Шон Мёрфі 4  
17    Ніл Робертсан 2  
  5    Шон Мёрфі 0
  11    Джад Трамп 4  
11    Джад Трамп 4
23    Цзюй Жэці 1  
  11    Джад Трамп 4
  14    Джо Пэры 2  
14    Джо Пэры 4  
28    Марк Дэвіс 3  
  14    Джо Пэры 4
  22    Дэвід Гілберт 1  
2    Марк Сэлбі 0
22    Дэвід Гілберт 4  

Фінал правіць

Фінал: да 4 перамог. Рэферы: Аліўе Мартэл.
«Гільд Хол», Прэстан, Англія. 29 сакавіка 2014.
Джэрард Грын (18)
  Паўночная Ірландыя
0:4 Бары Хокінс (30)
  Англія
0:119 (117), 0:75 (75), 35:61 (50), 15:62
<50 Найвышэйшы брэйк 117
0 Соценныя брэйкі 1
0 Брэйкі 50+ 3

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў правіць

У 31 матчы Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 17 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 110 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.6 паўсоценных серый у матчы.

Лідарам па колькасці соценных серый стаў чвэрцьфіналіст Джо Пэры з чатырма сэнчуры-брэйкамі. Лідарам па колькасці серый «50+» з 13-цю брэйкамі стаў пераможца спаборніцтва Бары Хокінс. Паўфіналісты Марка Фу і Джад Трамп выканалі па 12 паўсоценных брэйкаў, а Джо Пэры — 11. Роні О’Саліван у матчы 1/8 фіналу супраць Юя Дэлу здзейсніў брэйк у 140 ачкоў, які стаў найвышэйшым на турніры.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
  Роні О’Саліван 6 2 4 140, 109; 73, 64, 57, 53
  Марк Ален 7 3 4 136, 113, 107; 94, 75, 66, 54
  Джо Пэры 11 4 7 133, 128, 123, 121; 98, 86, 75, 70, 61, 56, 53
  Бары Хокінс 13 2 11 131, 117; 95, 94, 90, 75, 75, 61, 60, 56, 54, 50, 50
  Джымі Робертсан 2 1 1 130; 52
  Энтані Хэмілтан 6 1 5 126; 87, 71, 70, 69, 57
  Марка Фу 12 2 10 121, 102; 87, 82, 79, 79, 75, 70, 66, 64, 60, 57
  Джон Хігінс 5 1 4 111; 57, 56, 56, 50
  Юй Дэлу 4 1 3 102; 63, 57, 53
  Джэрард Грын 6 0 6 91, 74, 61, 54, 51, 50
  Джад Трамп 12 0 12 89, 86, 86, 80, 76, 73, 71, 65, 62, 58, 56, 53
  Дэвід Гілберт 3 0 3 87, 73, 50
  Майкл Холт 1 0 1 85
  Цзюй Жэці 1 0 1 75
  Шон Мёрфі 2 0 2 70, 64
  Бэн Вуластан 3 0 3 68, 65, 59
  Дзін Цзюньхуэй 2 0 2 68, 65
  Лян Вэньбо 2 0 2 68, 53
  Марк Уільямс 4 0 4 65, 65, 60, 56
  Сэм Бэйрд 2 0 2 64, 55
  Сцюарт Бінэм 1 0 1 59
  Рыкі Уолдэн 1 0 1 59
  Ніл Робертсан 1 0 1 55
  Джэймі Джонс 1 0 1 52
  Раян Дэй 2 0 2 50, 50
Увогуле 110 17 93 Найвышэйшы брэйк: 140 (Роні О’Саліван)

Статыстыка турніру правіць

Статыстыка гульцоў правіць

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НБ Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£) РА
  Бары Хокінс Фінал:   Джэрард Грын 4:0 5 5 0 25 20 5 80% 13 2 131 1.92 12.5 100000 3000
  Джэрард Грын Фінал:   Бары Хокінс 0:4 5 4 1 28 16 12 57.14% 6 0 91 4.67 38000 2400
  Марка Фу 1/2 фіналу:   Джэрард Грын 2:4 4 3 1 21 14 7 66.67% 12 2 121 1.75 10.5 20000 1920
  Джад Трамп 1/2 фіналу:   Бары Хокінс 1:4 4 3 1 20 13 7 65% 12 0 89 1.67 20000 1920
  Марк Ален 1/4 фіналу:   Джэрард Грын 2:4 3 2 1 17 10 7 58.82% 7 3 136 2.43 5.67 10000 1500
  Джо Пэры 1/4 фіналу:   Джад Трамп 2:4 3 2 1 18 10 8 55.56% 11 4 133 1.64 4.5 10000 1500
  Джон Хігінс 1/4 фіналу:   Марка Фу 1:4 3 2 1 17 9 8 52.94% 5 1 111 3.4 17 10000 1500
  Юй Дэлу 1/4 фіналу:   Бары Хокінс 1:4 3 2 1 18 9 9 50% 4 1 102 4.5 18 10000 1500
  Роні О’Саліван 1/8 фіналу:   Юй Дэлу 3:4 2 1 1 11 7 4 63.64% 6 2 140 1.83 5.5 5000 1140
  Дэвід Гілберт 1/8 фіналу:   Джо Пэры 1:4 2 1 1 9 5 4 55.56% 3 0 87 3 5000 1140
  Марк Уільямс 1/8 фіналу:   Марка Фу 2:4 2 1 1 11 6 5 54.55% 4 0 65 2.75 5000 1140
  Энтані Хэмілтан 1/8 фіналу:   Джэрард Грын 3:4 2 1 1 14 7 7 50% 6 1 126 2.33 14 5000 1140
  Раян Дэй 1/8 фіналу:   Бары Хокінс 3:4 2 1 1 14 7 7 50% 2 0 50 7 5000 1140
  Бэн Вуластан 1/8 фіналу:   Джон Хігінс 2:4 2 1 1 13 6 7 46.15% 3 0 68 4.33 5000 1140
  Фергал О’Браен 1/8 фіналу:   Марк Ален 1:4 2 1 1 12 5 7 41.67% 0 0 <50 5000 1140
  Шон Мёрфі 1/8 фіналу:   Джад Трамп 0:4 2 1 1 10 4 6 40% 2 0 70 5 5000 1140
  Дзін Цзюньхуэй 1/16 фіналу:   Бэн Вуластан 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 2 0 68 3.5 2500 840
  Сэм Бэйрд 1/16 фіналу:   Энтані Хэмілтан 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 2 0 64 3.5 2500 840
  Майкл Холт 1/16 фіналу:   Фергал О’Браен 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 1 0 85 7 2500 840
  Сцюарт Бінэм 1/16 фіналу:   Раян Дэй 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 1 0 59 7 2500 840
  Марк Дэвіс 1/16 фіналу:   Джо Пэры 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 0 0 <50 2500 840
  Джымі Робертсан 1/16 фіналу:   Джон Хігінс 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 2 1 130 3 6 2500 840
  Лян Вэньбо 1/16 фіналу:   Юй Дэлу 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 2 0 68 3 2500 840
  Ніл Робертсан 1/16 фіналу:   Шон Мёрфі 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 1 0 55 6 2500 840
  Джэймі Джонс 1/16 фіналу:   Марк Ален 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 1 0 52 6 2500 840
  Цзюй Жэці 1/16 фіналу:   Джад Трамп 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 1 0 75 5 2500 0
  Рыкі Уолдэн 1/16 фіналу:   Джэрард Грын 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 1 0 59 5 2500 840
  Лю Хаацянь 1/16 фіналу:   Марк Уільямс 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 2500 840
  Марк Сэлбі 1/16 фіналу:   Дэвід Гілберт 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 2500 840
  Гэры Уілсан 1/16 фіналу:   Марка Фу 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 2500 840
  Скот Дональдсан 1/16 фіналу:   Роні О’Саліван 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 2500 840
  Стывен Магуайр 1/16 фіналу:   Бары Хокінс 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 2500 840

Статыстыка паводле краін правіць

Краіна 1/16 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
  Англія 16 удзельнікаў (50%) 8 удзельнікаў (50%) 3 удзельнікі (37.5%) 2 удзельнікі (50%) 1 удзельнік (50%)
  Паўночная Ірландыя 2 удзельнікі (6.25%) 2 удзельнікі (12.5%) 2 удзельнікі (25%) 1 удзельнік (25%) 1 удзельнік (50%)
  Ганконг 1 удзельнік (3.13%) 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%)
  Кітай 5 удзельнікаў (15.63%) 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%)
  Шатландыя 3 удзельнікі (9.38%) 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%)
  Уэльс 3 удзельнікі (9.38%) 2 удзельнікі (12.5%)
  Ірландыя 1 удзельнік (3.13%) 1 удзельнік (6.25%)
  Аўстралія 1 удзельнік (3.13%)

Агульная статыстыка правіць

1/16 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 32 16 8 4 2 32
Колькасць матчаў 16 8 4 2 1 31
Колькасць фрэймаў 90 (112) 47 (56) 22 (28) 11 (14) 4 (7) 174 (217)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 5.63 5.88 5.5 5.5 4 5.61
Самая буйная перамога 4:0 (4) 4:0 (1) 4:1 (2) 4:1 (1) 4:0 (1) 4:0 (6)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 5 3 0 0 0 8
Колькасць брэйкаў 50+ 51 34 15 7 3 110
Колькасць соценных брэйкаў 6 5 3 2 1 17
Найвышэйшы брэйк 136 (М.Ален) 140 (Р.О'Саліван) 133 (Дж.Пэры) 131 (Б.Хокінс) 117 (Б.Хокінс) 140 (Р.О'Саліван)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 3.19 4.25 3.75 3.5 3 3.55
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 0.38 0.63 0.75 1 1 0.55
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) 1.76 1.38 1.47 1.57 1.33 1.58
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) 15 9.4 7.33 5.5 4 10.24

Відэа правіць

Спасылкі правіць