Фітацэналогія — навука аб раслінных супольнасцях — фітацэнозах. Часта разглядаецца як сінонім геабатанікі. Згодна з іншым пунктам гледжання геабатаніка падзяляецца на фітацэналогію і геаграфію раслін. У заходнееўрапейскіх даследчыкаў больш распаўсюджаны тэрмін «фітасацыялогія», які падкрэслівае ўзаемаадносіны паміж раслінамі як аснову арганізацыі фітацэнозаў.

Тэрмін «фітацэналогія» быў прапанаваны ў 1918 годзе аўстрыйцам Х.Гамсам.

Развіццё фітацэналогіі ў ХХ стагоддзі характарызавалася наяўнасцю двух супрацьлеглых канцэпцый прыроды расліннага покрыва. Першая — канцэпцыя дыскрэтнасці расліннага покрыва — разглядае супольнасці як рэальныя, аб'ектыўна існуючыя, гістарычна абумоўленыя адзінкі, аддзеленыя адна ад адной досыць тонкімі межамі. Гэта канцэпцыя была шырока распаўсюджана на пачатковых эпапах развіцця фітацэналогіі 1910-я — 1950-я гады і звязана з імёнамі вядучых геабатанікаў таго часу — Ф. Клементса (ЗША) і У. Н. Сукачова (Расія). Супольнасць разглядаецца як нейкі аналаг арганізму с адносна жорстка дэтэрмінаванай структурай і дынамікай.

Другая канцэпцыя — канцэпцыя кантынуалізму — разглядае фітацэнозы як ўмоўнасці, штучна вылучаныя з расліннага кантынуума. Яна пачала выцясняць канцэпцыю дыскрэтнасці з 1950-х гадоў. Гэта канцэпцыя асноўваецца на індывідуалістычнай гіпотэзе, упершыню сфармуляванай рускім вучоным Л. Г. Раменскім у 1910 годзе. Сутнасць гэтай гіпотэзы ў тым, што кожны від з'яўляецца спецыфічным паводле сваіх адносін да вонкавага асяроддзя і мае экалагічную амплітуду, дастаткова розную з іншымі відамі; т. ч., кожны від размяркоўваецца «індывідуалістычна». Кожную супольнасць утвараюць віды, экалагічныя амплітуды якіх перакрываюцца ў дадзеных умовах асяроддзя. Пры змяненні нейкага фактару або іх групы адны віды паступова памяншаюць сваё багацце і знікаюць, іншыя — з'яўляюцца і павялічваюць сваё багацце. Такім чынам здзяйсняецца пераход ад аднаго тыпу раслінных супольнасцей да іншага. З прычыны спецыфічнасці (індывідуальнасці) экалагічных амплітуд відаў гэтыя змены адбываюцца не сінхронна, і пры паступовай змене асяроддзя расліннасць змяняецца таксама паступова. Таму немагчыма выдзяліць аб'ектыўна існуючыя супольнасці з дэтэрмінаванай структурай і дынамікай.

Сёння лічыцца, што раслінны покрыў з'яўляе складанае адзінства дыскрэтнасці і кантынуальнасці. У суббарэальных і барэальных лясах ступень дыскрэтнасці павялічваецца; на лугах, у стэпах, трапічных лясах яна памяншаецца і павялічваецца ступень кантынуальнасці.

Асноўнымі раздзеламі сучаснай фітацэналогіі з'яўляюцца: