ХАМАС

Тэрарыстычная арганізацыя

ХАМА́С (араб. حماس‎‎, поўная назва — араб. حركة المقاومة الإسلامية‎‎, «Ісламскі рух супраціўлення») — палесцінскі ісламісцкі[4] рух і палітычная партыя, якая кіруе ў сектары Газа (з ліпеня 2007 года). Асацыяванае вайсковае крыло — брыгады «Із ад-Дзін аль-Касам».

Хамас
حركة المقاومة الإسلامية‎‎
Іншыя назвы «Ісламскі рух супраціўлення»
Ідэалогія Palestinian nationalism[d], Ісламізм[2], Jihadism[d], Islam and nationalism[d], антысіянізм[d], антыімперыялізм, антыамерыканізм і Антысемітызм
Этнічная прыналежнасць палесцінскія арабы
Рэлігійная прыналежнасць іслам суніцкага толку
Лідары Ісмаіл Ханія
Штаб-кватэра
Актыўная ў Сектар Газа, Заходні бераг ракі Іардан
Сфарміравана 10 снежня 1987[3]
Колькасць членаў 20 000[1]
Удзел у канфліктах Палесціна-ізраільскі канфлікт
Сайт hamas.ps
Сцяг палесцінскага руху ХАМАС

ХАМАС прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй Ізраілем, Егіптам[5], Канадай, ЗША і Японіяй, а таксама забаронены ў Іарданіі і Егіпце[6]. У Аўстраліі і Вялікабрытаніі тэрарыстычным прызнаюць толькі вайсковае крыло ХАМАС. У снежні 2014 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі наказаў выключыць ХАМАС са спіса тэрарыстычных арганізацый Еўрапейскага саюза, пакінуўшы ў сіле спіс ЕС ад 22.07.2014, які ўключае ХАМАС. 27 сакавіка 2015 года ЕС падоўжыў прызнанне ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй на перыяд разгляду пададзенай ім апеляцыі на рашэнне суда.

Зноскі

Спасылкі правіць