Хакейны клуб ТПС (фінск.: HC TPS Turku Oy) — фінская хакейная каманда з горада Турку. Выступае ў СМ-лізе. Заснаваны ў 1922 годзе

ТПС
Turun Palloseura
Краіна  Фінляндыя
Горад Турку
Заснаваны 1922
Хатняя арэна Turkuhalli (на 11.820)
Хакейная ліга СМ-Ліга
Галоўны трэнер Кай Суйканен
Афіцыйны сайт hc.tps.fi (фін.)

Гісторыя правіць

Клуб арганізаваны ў 1922 годзе як футбольный. TPS з'яўляецца абрэвіятурай фінскага «Turun Palloseura» — Футбольнае таварыства Турку. Хакейная секцыя з'явілася пасля 1929 года. Да нядаўняга часу галоўным трэнерам каманды з'яўляўся фінскі трэнер Кай Суйканен, былы галоўны трэнер клуба першай лігі Хокі з горада Каяні, які прывёў ТПС да залатых медаляў у сезоне 2009/2010 і напачатку сезону 2010/2011 узначальваў хакейны клуб «Лакаматыў» (Яраслаўль, Расія).

Дасягненні правіць

ТПС станавіўся чэмпіёнам Фінляндыі ў 1956, 1976, 1989, 1990, 1991, 1993, 1995, 1999, 2000, 2001 і 2010 гадах.

Пераможца Кубка Еўрапейскіх Чэмпіёнаў 1994 і Еўралігі 1997 гадоў.

Уладальнік 11 сярэбраных і 4 бронзавых узнагарод у нацыянальных чэмпіянатах.

Саку Койву, Міка Койву, Міка Кіпрусаф і Антэра Ніітымякі прыйшлі ў НХЛ з ТПС.

Спасылкі правіць