Хаанг Мін Таа (в’етн.: Hoàng Minh Thảo; 25 лютага 19218 верасня 2008) — в’етнамскі ваенны і навуковы дзеяч. Быў генерал-лейтэнантам ВНА, прафесарам ваеннай навукі і вядучым ваенным тэарэтыкам В’етнама. Удастоены звання народнага настаўніка.

Хаанг Мін Таа
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1921(1921-10-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 2008(2008-09-08) (86 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць В’етнам В’етнам
Род войскаў В’етнамская народная армія
Гады службы 19411995
Званне старшы генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Індакітайская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні

Яго сапраўднае імя — Та Тай Ан (в’етн.: Tạ Thái An).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 лютага 1921 года ў Бао Кхэ, раён Кім Донг (цяпер частка горада, правінцыя Хунг Ен), правінцыя Хунг Ен. Сын Тая Куанг Кхая і Нгуен Тхі Тань. Яго бацька быў краўцом і членам патрыятычнага руху.

Пасля завяршэння пачатковай адукацыі ён быў адпраўлены сваім бацькам у Ханой, каб працягнуць навучанне ў прыватнай школе Тханг Лонг.

У 1937 годзе Та Тай Ан уступіў у Дэмакратычны саюз моладзі Камуністычнай партыі В’етнама пад псеўданімам Та Куанг (в’етн.: Tạ Quang). У 1941 годзе ён далучыўся да В’етміня, затым быў адпраўлены вучыцца ў Лючжоу (Кітай), дзе атрымаў ваенную падрыхтоўку. У канцы 1944 года ўдзельнічаў у стварэнні партызанскіх атрадаў у памежным раёне Лангшон.

Вярнуўшыся дадому, 7 студзеня 1945 года ён далучыўся да камітэту па прымежных работах генеральнага штаба В’етміня. 3 сакавіка года ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая. У гэты час ён бярэ сабе новае імя — Хаанг Мін Таа.

Пасля поспеху Жнівеньскай рэвалюцыі са жніўня 1945 па 1949 Хаанг Мін Таа быў начальнікам 3-й ваеннай зоны і намеснікам камандуючага Інтэрзонай. У 1948 годзе яму было прысвоена званне палкоўніка В’етнамскай народнай арміі.

У 1949—1950 гадах Хаанг займаў пасаду камандуючага 4-га міжраённага дывізіёна.

Пасля памежнай кампаніі 1950 года ён стаў камандзірам 304-га батальёна. На гэтай пасадзе Хаанг знаходзіўся да 1954 года. Затым яго перавялі ў Ваенную акадэмію, рэктарам якой ён з’яўляўся да 1966 года. У 1962 годзе Хаанг прайшоў курсы ў Пекінскай нацыянальнай акадэміі абароны. Пазней для павышэння кваліфікацыі ён навучаўся ў СССР.

У лістападзе 1966 года быў накіраваны на поўдзень на пасаду намесніка камандуючага Цэнтральным нагорным фронтам. Тут па выніку баёў на Ядранге яму ўдалося вылучыць і ўмацаваць дзве найбольш моцныя бакі НФВПВ — агнявы моц і мабільнасць. У 1968 годзе Хаанг стаў камандуючым Цэнтральным нагорным фронтам. У жніўні 1974 года заняў пасаду намесніка камандуючага 5-йваеннай акругай, а ў сакавіку 1975-га — камандуючы кампаніяй у Цэнтральным нагор’і.

У 19761989 ён зноў узначальваў ваенную акадэмію. У 1987 годзе стаў намеснікам старшыні Ваенна-навуковага савета Міністэрства нацыянальнай абароны.

З 1990 года быў дырэктарам Інстытута ваеннай стратэгіі.

У 1995 годзе выйшаў на пенсію. Памёр у 8 гадзін раніцы 8 верасня 2008 года ў Ханоі.

Працы правіць

  • Học tập khoa học quân sự Xô - Viết (1958)
  • Tổ tiên ta đánh giặc (1969)
  • Thất bại của một sức mạnh phi nghĩa (1975)
  • Chiến dịch Tây Nguyên đại thắng (1977)
  • Tìm hiểu một số vấn đề về nghệ thuật chỉ huy (1987)
  • Nghệ thuật tác chiến: mấy vấn đề lý luận và thực tiễn (1990)
  • Về cách dùng binh (1997)
  • Mấy vấn đề về nghệ thuật quân sự (2001)

Уклад правіць

Акрамя таго, што ён займаў пасады камандуючага важнымі кампаніямі і кіраваў ваеннымі акадэміямі, Хаанг таксама з’яўляецца настаўнікам многіх пакаленняў генералаў, ваенных гісторыкаў і тэарэтыкаў. Нават на пенсіі Хаанг займаўся даследаваннямі ў галіне ваеннай навукі, стаўшы аўтарам шматлікіх ваенных твораў. Акрамя таго, ён таксама быў членам Нацыянальнага савета па складанні в’етнамскай энцыклапедыі.

У 1986 годзе атрымаў званне прафесара ваеннай навукі, у 1988 годзе — народнага настаўніка.

Узнагароды правіць

Быў удастоены наступных узнагарод:

  • Ордэн Ха Шы Міна;
  • Медаль за ваенныя заслугі першага класа;
  • Медаль Перамогі I ступені;
  • Медаль Перамогі I ступені;
  • Два ордэна супраціву першага класа;
  • і іншыя.

У 2005 годзе Хаанг узнагароджаны прэміяй Ха Шы Міна за кластар работ аб в’етнамскім ваенным мастацтве.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 30 снежня 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.

Спасылкі правіць