Халькапіры́т, медны калчаданмінерал класа сульфідаў, CuFeS2</sub>.

Халькапірыт
Зростак крышталёў
Формула CuFeS2
Прымесь Mn, As, Au, AgSe
Сінгонія тэтраганальная
Бляск металічны
Цвёрдасць 3,5—4
Шчыльнасць 4,1—4,3 г/см³

У склад халькапрыту ўваходзяць да 34,6 % медзі, 30,5 % жалеза, 34,9 % серы. Сустракаюцца прымешкі марганцу, мыш'яку, золата, серабра, селену і інш.

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгаллі, пры тэмпературы вышэй за 700 °C у кубічнай. Колер зеленавата- ці латунна-жоўты з металічным бляскам. Шчыльнасць 4,1—4,3 г/см³. Цвёрдасць па шкале Моаса 3—4. Паўправаднік[1].

Халькапірыт — самы распаўсюджаны ў прыродзе мінерал медзі[1]. Радовішчы халькапірыту распаўсюджаны ва ўсіх рэгіёнах свету і з'яўляюцца галоўным рудным мінералам медзі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 533—534. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 228. — 583 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць