Хальмахера (мора)

Мора Хальмахера — міжастраўное мора Ціхага акіяна, паміж пралівамі Хальмахера, Обі і паўвостравам Чэндравасіх (Новая Гвінея). Плошча 75 тыс. км², сярэдняя глыбіня 747 м, найбольшая 2072 м. Тэмпература паверхневых вод ад 25,7 °C у жніўні да 28,6 °C у маі. Салёнасць 34-34,6 ‰. Галоўны порт Саронг (востр. Новая Гвінея).

Мора Хальмахера