Хамхын (кар. 함흥시, 咸興市) — другі па велічыні горад у КНДР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хамгён-Намдо на ўсходзе КНДР.

Горад
Хамхын
кар.: 함흥시
кар.: 함흥
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 330 км²
Насельніцтва
  • 768 551 чал. (2008)[1]
Часавы пояс
Хамхын на карце КНДР
Хамхын (Паўночная Карэя)
Хамхын
Хамхын (Паўночная Карэя)
Хамхын

Геаграфія правіць

Хамхын знаходзіцца на левым беразе ракі Санчхон, ва ўсходняй частцы раўніны Хамхын (함흥평야).

Клімат правіць

  • Сярэднегадавая тэмпература паветра —10,3 °C
  • Адносная вільготнасць паветра — 68,1 %
  • Сярэдняя хуткасць ветру — 1,7 м/с
Клімат Хамхына
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдняя тэмпература, °C −4,1 −1,7 3,4 10,3 15,5 19,2 22,5 23,1 18,4 12,5 5,1 −0,9 10,3

Гісторыя правіць

Горад вядомы на Карэйскім паўвостраве з сярэдніх стагоддзяў. Гэта радзіма Лі Сон Ге (1335—1408), які вядомы ў гістарыяграфіі Карэі як кароль Тхэчжо — заснавальнік дынастыі Часон. Ён праславіўся ў другой палове XIV стагоддзя сваімі перамогамі над манголамі і японскімі піратамі, пасля чаго стварыў сваю дынастыю. Гэтая дынастыя праіснавала з канца XIV да пачатку ХХ стагоддзя[2].

Перад пачаткам Карэйскай вайны ў Хамхыне быў адкрыты медыцынскі інстытут (адзін з 15 першых вышэйшых навучальных устаноў краіны)[3].

2 ліпеня 1950 года Дом культуры Усесаюзнага таварыства культурнай сувязі з замежжам, які знаходзіўся ў горадзе Хамхын, быў перададзены карэйскаму таварыству культурнай сувязі з СССР[4].

З 1960 па 1967 год з’яўляўся горадам прамога падпарадкавання.

У канцы 2005 года горад Хынам стаў адміністрацыйнай часткай Хамхына.

Насельніцтва правіць

У 2008 годзе насельніцтва Хамхына складала 768 551 жыхароў[5].

Эканоміка правіць

Пасля завяршэння будаўніцтва ў гэтым раёне двух каскадаў гідраэлектрастанцый (Чанджынган і Пуджонган) Хамхын разам з суседнім прыбярэжным горадам Хынам ператварыліся ў буйны прамысловы вузел[6][7].

У другой палове 1970-х гадоў Хамхын ўяўляў сабой найбуйнейшы ў КНДР цэнтр хімічнай прамысловасці (тут вырабляліся пластмаса, сінтэтычныя смолы і інш.), а таксама цяжкага машынабудавання (выпускалася металургічнае, горнаруднае, энергетычнае і хімічнае абсталяванне), сельгасмашынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, выплаўлення алюмінія, тэкстыльнай (шаўковая, ваўняная), абутковай, харчасмакавай, тытунёвай прамысловасці і вытворчасці будматэрыялаў[6].

У 1981 годзе колькасць насельніцтва горада складала 775 тыс. чалавек, асновай эканомікі ў гэты час з’яўляліся хімічная прамысловасць, каляровая металургія (выплаўленьне алюмінія і выраб вырабаў з яго), машынабудаванне, тэкстыльная прамысловасць і прадпрыемствы харчовай прамысловасці[7].

Сучасны Хамхын — важны цэнтр хімічнай прамысловасці КНДР, у першую чаргу дзякуючы буйному камбінату, дзе вырабляюцца ўгнаенні і іншыя неабходныя ў народнай гаспадарцы рэчывы. Горад таксама з’яўляецца буйным портам для знешняга гандлю. Прамысловасць прадстаўлена вытворчасцю тэкстыля (прынамсі, віналона), металаканструкцый, машынабудавання, харчовай прамысловасці[2].

У наваколлях горада маюцца сельскагаспадарчыя фермы і палі, дзе вырошчваюць розныя культуры[2].

Турызм правіць

У горадзе развіты гастранамічны турызм[2].

  • Рэстаран «Хэян»[2]
  • Рэстаран «Сінхынгван» — выкананы ў традыцыйным стылі, з каменя[2]

У горадзе ёсць прыморская зона адпачынку Мачжон з пяшчаным пляжам, якая ўключае гатэль і вялікую колькасць катэджаў[2].

Гандаль правіць

Транспарт правіць

Дзейнічае тралейбусная лінія, якая злучае Хамхын з суседнім горадам Хынам[8].

У горадзе размешчаны порт з выхадам у Японскае мора[2].

Адукацыя правіць

У горадзе дзейнічаюць больш за дзесятак ВНУ і тэхнікумаў[2].

Бібліятэкі правіць

  • Грамадская бібліятэка[2]
  • Навукова-тэхнічная бібліятэка — пасля рамонту будынак быў моцна зменены. Бібліятэка паўторна адкрылася ў 2017 годзе. Будынак мае светла-блакітны колер, перад ім усталяваная вялікая інсталяцыя ў выглядзе атама і электронаў. Сам будынак ўпрыгожаны мноствам элементаў дэкору, якія намякаюць на перадавыя тэхналогіі і «стыль будучыні»[2].

Культура правіць

  • Хамхын Вялікі тэатр — з’яўляецца самым вялікім тэатральным будынкам у КНДР[2].

Славутасці правіць

  • Сонхвадан — былое праўленне губернатара правінцыі. Раней існаваў цэлы комплекс будынкаў XV стагоддзя. Комплекс моцна пацярпеў падчас розных войнаў, але адзін будынак захаваўся і цяпер мае статус культурна-гістарычнага помніка[2].
  • Рэзідэнцыі Лі Сон Ге ў якой ён пражываў пасля адрачэння ад трона. Уяўляе сабой комплекс драўляных будынкаў у традыцыйным карэйскім стылі. На тэрыторыі палаца знаходзіцца значная колькасць гістарычных помнікаў і аб’ектаў. У комплекс уваходзіць хвоя, узрост якой 450 гадоў. Хвоя незвычайным чынам «сцелецца» уздоўж зямлі, то паднімаючыся, то дакранаючыся да грунта і зз’яўляецца падахоўным прыродным помнікам[2].

Помнікі правіць

  • Гасцініца «Сінхынсан»[2]

Вядомыя асобы правіць

Галерэя правіць

Зноскі

  1. https://en.wikipedia.org/wiki/Hamhung
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о "Второй крупнейший город КНДР показал свои достопримечательности".
  3. За мир на земле Кореи: воспоминания и статьи / сб., редколл., отв. ред. Ю. В. Ванин. М., «Наука», 1985. стр.25
  4. Передача двух Домов культуры ВОКСа Корейскому обществу культурной связи с СССР // газета «Правда», № 184 (11658) от 3 июля 1950.
  5. national census report.pdf United Nations Statistics Division; 2008 Census of Population of the Democratic People’s Republic of Korea conducted on 1-15 October 2008 (pdf-file).(недаступная спасылка) Retrieved on 2009-03-18.
  6. а б Хамхын // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 28. М., «Советская энциклопедия», 1978.
  7. а б Хамхын // Большой энциклопедический словарь (в 2-х тт.). / редколл., гл. ред. А. М. Прохоров. том 2. М., «Советская энциклопедия», 1991. стр.586
  8. Хамхынский троллейбус на сайте TransPhoto

Спасылкі правіць