Ханес Колехмайнен

Юха Піетары «Ханес» Колехмайнен (фінск.: Juho Pietari "Hannes" Kolehmainen; 9 снежня 1889 — 11 студзеня 1966) — фінскі спартсмен, адзін з наймацнейшых стаераў у гісторыі спорту, шматразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў у бегу на доўгія дыстанцыі.

Лёгкая атлетыка
Ханес Колехмайнен
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[5][6]
Поўнае імя Юха Піетары Колехмайнен
Імя пры нараджэнні фінск.: Juho Pietari Kolehmainen
Мянушкі «Лятучы фін»
Спецыялізацыя марафон
Нарадзіўся 9 снежня 1889(1889-12-09)[2]
Памёр 11 студзеня 1966(1966-01-11)[4] (76 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Рост 168 см
Вага 57-58 кг
IAAF 14563199
Асабістыя рэкорды
1500 м 4.08,7 (1911)
3000 м 8.36,8 (1912) WR*
5000 м 14.36,6 (1912) WR*
10 000 м 31.20,8 (1912)
25 км 1:25.20,0 з (1922) WR*
30 км 1:47.13,4 з (1922) WR*
Марафон 2:32.35,8 (1920) WR*
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён лічыцца першым з пакалення вялікіх фінскіх спартсменаў, якіх часта называюць «Лятучыя фіны», напрыклад, Паава Нурмі, Міка Хакінен, Кімі Райканен, Маці Нюкянен.

Спартыўная біяграфія правіць

Колехмайнен пачынаў сваю спартыўную кар’еру з лыж, якімі займаліся тры яго браты. Па прыкладзе свайго старэйшага брата пачаў займацца лёгкай атлетыкай. Спачатку Ханес Колехмайнен паспрабаваў свае сілы ў марафонскім бегу. Калі яму было 18 гадоў, ён упершыню прыняў удзел у буйных спаборніцтвах у Выбарзе. Да фінішу марафонскага забегу Ханес прыйшоў трэцім, адстаўшы ад старэйшага брата.

Крыху пазней, на іншых спаборніцтвах у Хельсінкі, Ханес скончыў марафонскую дыстанцыю ўжо другім, зноў-такі прапусціўшы наперад іншага свайго брата. У 20 гадоў ён прымаў удзел у буйных спаборніцтвах у Пецярбургу, але на іншых дыстанцыях . Тут Ханес стаў пераможцам у забегу на 1500 і 5000 метраў, заваяваўшы залатыя медалі. З тых часоў ён лічыўся адным з лепшых стаераў Еўропы.

Старэйшы брат Ханеса Тату Колехмайнен (1885—1967) таксама быў бягуном і разам з братам удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 1912 і 1920 гадоў, але не дамогся асаблівых поспехаў.

Зноскі

  1. Разам з Ялмары Эскала і Албінам Стэнраасам
  2. Hannes Kolehmainen // World Athletics database
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Kolehmainen, Hannes // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 верасня 2023.
  4. Bibliothèque nationale de France Hannes Kolehmainen // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  5. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  6. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.

Спасылкі правіць