Гектар Харальд Уітлак (англ.: Hector Harold Whitlock; 16 снежня 1903, Хендан, Вялікі Лондан — 27 снежня 1985, Уілквуд, Норфалк) — брытанскі лёгкаатлет (спартыўная хада), чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, удзельнік двух Алімпіяд.

Харальд Уітлак
англ.: Hector Harold Whitlock
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 16 снежня 1903(1903-12-16)
Памёр 27 снежня 1985(1985-12-27) (82 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Спецыялізаваўся ў хадзе на 50 км. У 1931 годзе Уітлак стаў другім на чэмпіянаце Брытанскай асацыяцыі спартыўнай хады (RWA), у 1933 годзе пераможцам гэтага чэмпіянату. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны Уітлак перамагаў на гэтых спаборніцтвах шэсць разоў. Яго перамогі на гэтых чэмпіянатах чаргаваліся з перамогамі Томі Грына. У 1934 годзе Уітлак перамог на дыстанцыі «Лондан — Брайтан», а на наступны год стаў першым, хто прайшоў гэты маршрут хутчэй чым за 8 гадзін.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Берліне Уітлак стаў алімпійскім чэмпіёнам, пераадолеўшы дыстанцыю за 4-30:41,4 с і апярэдзіўшы швейцарца Артура Шваба (4-32:09,2 с) і латыша Адалбертса Бубенку (4-32:42,2 с).

На летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Хельсінкі Уітлак быў сцяганосцам каманды Вялікабрытаніі на цырымоніі адкрыцця Гульняў. На гэтай Алімпіядзе Уітлак заняў 11-е месца.