Харан, або Ка́ры (акад.: Harrânu — «скрыжаванне»; лац.: Carrhae) — старажытны горад у паўночнай Месапатаміі, упершыню згаданы ў хецкіх дакументах з Багазкёя, а затым у Старым Запавеце і асірыйскіх царскіх надпісах. У наш час — адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна ў турэцкай правінцыі Шанлыўрфа.

Горад
Харан
турэцк.: Harran
Краіна
Статус
раённы цэнтр
Правінцыя
Каардынаты
Каймакам
Серкан Кечэлі
Плошча
1.054 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
7370 чалавек (2008)
Агламерацыя
61520 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
414
Паштовыя індэксы
63 XXX
Аўтамабільны код
63
Афіцыйны сайт
harran.gov.tr (тур.)
Харан на карце Турцыі
Харан (Турцыя)
Харан

Гісторыя правіць

Харан — адзін з найстаражытных гарадоў свету. Не раз згадваецца ў біблейскай кнізе Быццё. Там памёр і быў пахаваны бацька Аўраама Фара (Быццё. 11:32). У гэтай зямлі таксама жыў Лаван, брат Рэвекі (Быццё. 27:43). Зямля Харан мела гандлёвыя зносіны з Тырам (Ез. 27:3) і была заваявана асірыйцамі (4Цар. 19:12).

У апошняй траціне II тысячагоддзя да н.э. Харан быў заваяваны асірыйцамі, якія прасоўваліся на захад, і, стаўшы пры Саргане II неад’емнай часткай Асірыі, не саступаў па значэнні старажытным асірыйскім гарадам у цэнтральных абласцях краіны.

Горад быў вядомы храмам бога Месяца Сіна, храм якому быў выбудаваны пры вавілонскім цары Набанідзе. З 3-га тысячагоддзя да н.э. і аж да Сярэднявечча Харан быў важным гандлёвым пунктам, да канца VII стагоддзя да н.э. — правінцыйнай сталіцай у Асірыі.

Пад Харанам вавілонскі цар Набапаласар 25 ліпеня 616 да н.э. перамог асірыйскую армію на беразе Еўфрата. У чэрвені 609 да н.э. новы асірыйскі цар Ашур-убаліт разам з фараонам Нехо беспаспяхова паспрабавалі адбіць Харан. З кастрычніка 539 да н.э. Харан увайшоў у склад Ахеменідскай імперыі, а з 323 да н.э. — Селеўкідскай.

Пасля гэтага ў Карах былі паселены ветэраны арміі Аляксандра Македонскага, пазней горад патрапіў пад уладу Парфіі. У перыяд першага непасрэднага кантакту з рымлянамі падчас парфянскай кампаніі Краса ў 53 да н.э. Кары ўваходзілі ў кліенцкае царства Парфіі Асраену, менавіта пры Карах Рым пацярпеў адно з найвялікшых паражэнняў у сваёй гісторыі. У 214 г. Каракала прысвоіў Карам статус калоніі і наведаў іх у красавіку 217 г., аднак быў там забіты прэфектам прэторыя Макрынам. Кары акружалі старажытныя гарадскія сцены 4 км даўжынёй.

У позняй антычнасці і ў часы Багдадскага халіфата Харан быў цэнтрам сабеізму — рэлігіі, заснаванай на пакланенні зоркам.

У XIII ст. арабскі гісторык Абуэль-Фіда апісвае горад у руінах.

З Султантэпэ, вялікага ўзгорка на раўніне Харана, выняты значны збор літаратурных тэкстаў.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць