Харкаўская дзяржаўная зоаветэрынарная акадэмія

Харкаўская дзяржаўная зоаветэрынарная акадэмія (укр.: Харківська державна зооветеринарна академія) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.

Харкаўская дзяржаўная зоаветэрынарная акадэмія
Харківська державна зооветеринарна академія
Арыгінальная назва Харківська державна зооветеринарна академія
Міжнародная назва Kharkiv State Veterinary Academy
Заснаваны 1851
Тып профільная ВНУ
Размяшчэнне Харкаў
Сайт hdzva.edu.ua

Гісторыя правіць

Гісторыя ВНУ пачынаецца з 1847 года, калі пад Харкавам была створана "Паўднёва-Заходняя ферма" як навучальная ўстанова з мэтай падрыхтоўкі ўпраўляючых для прыватных маёнткаў. У 1855 годзе пры ёй адкрываецца земляробчае вучылішча. У 1911 годзе яно ператворана ў сярэднюю сельскагаспадарчую школу з 6-гадовым тэрмінам навучання. У 1928 годзе яна рэарганізоўваецца ў заатэхнікум, а з 1930 года становіцца заатэхнічным інстытутам. Харкаўскі ветэрынарны інстытут заснаваны ў 1960 годзе шляхам аб'яднання ветэрынарнага і заатэхнічнага інстытутаў.

Структура правіць

  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт тэхналогій вытворчасці жывёлагадоўлі і менеджменту
  • Факультэт біятэхналогій і прыродакарыстання
  • Інстытут каняводства
  • Інстытут паслядыпломнай адукацыі

Спасылкі правіць