«Харо́шкі» — беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль, заснаваны ў студзені 1974 года пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі[1].

Харошкі
Гады 1974
Краіна  Беларусь
khoroshki.com

На 2020 год ансамбль «Харошкі» складаўся з танцавальнай і спеўна-інструментальнай груп. Аркестрам выкарыстоўваліся класічныя і сучасныя музычныя інструменты: кларнет, флейта, скрыпка, альт, баян, гармонік, бас-гітара і барабаны. Упершыню ў Беларусі «Харошкі» аднавілі выкарыстанне такіх інструментаў, як ліра, гудок, басэтля, акарына, жалейка і кмена. У балетнай трупе налічвалася 60 прафесійных танцораў. У аркестры працавала 18 музыкантаў і 4 спевакі. У залежнасці ад праграмы ў выступленні ўдзельнічала ад 25 да 60 артыстаў[2].

Гісторыя правіць

У 1974 годзе харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка стварылі ансамбль «Харошкі» пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Назву ансамбль атрымаў ад вёскі Харошкі ў Магілёўскім раёне, дзе на пачатку 1970-х гадоў запісалі танец «Гусарыкі»[2]. Першае выступленне адбылося праз 9 месяцаў пасля заснавання. У 1975 годзе прайшлі гастролі ў Малдоўскай ССР. Затым ансамбль «Харошкі» даў некалькі канцэртаў ва Украінскай ССР. У 1976 годзе ўпершыню выступілі за мяжой у Даніі. У 1977 годзе «Харошкі» сталі атрымалі дыплом 1-й ступені на Усесаюзным конкурсе прафесійных калектываў у Маскве (РСФСР). Пасля конкурсу правялі па 2 канцэрты з аншлагам у зале «Расія» і ў зале Чайкоўскага[3]. Таксама ў 1977 годзе першай азіяцкай краінай, дзе выступілі «Харошкі», стала Сірыя. У 1979 годзе першай заходнееўрапейскай краінай выступу стала Англія. У 1984 годзе ўпершыню выступілі на фестывалі ў Азіі — «Ташкенцкая залатая восень» ва Узбекскай ССР. У 1985 і 1987 гадах прайшлі гастролі ў Японіі і Індыі. У 1987 годзе пры ансамблі «Харошкі» адчынілі школу-студыю беларускага народнага танцу, дзе сталі выкладаць дзейныя артысты ансамблю[4]. У 1989 годзе першай афрыканскай краінай, дзе выступілі «Харошкі», стала Лівія. У 2000 годзе ўпершыную выступілі ў Кітаі. У 2000-я гады ансамбль стаў выступаць на Днях культуры Беларусі за мяжой. У 2002 годзе ансамбаль выступаў на зімовых Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці (ЗША). У 2003 годзе «Харошкі» атрымалі адмысловы прыз 6-га фальклорнага фестывалю ў Кальтавутуро (Італія). У 2004-м — адмысловую ўзнагароду 15-га сусветнага фальклорнага фестывалю ў Францыі. У 2005-м — Карону 24-га фестывалю «Святыні фальклору» ў Францыі[5]. Да 2014 года ў «Харошках» стварылі звыш 20 аўтарскіх праграм у выглядзе харэаграфічных спектакляў, якія спалучалі беларускія народныя танцы, харэаграфічныя мініяцюры і спеўна-харэаграфічныя кампазіцыі[2].

Прызы і ўзнагароды правіць

За некалькі апошніх гадоў:

  • Спецыяльны прыз VI Міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Кальтавутура (Італія, 2003)
  • Спецыяльны прыз і дыплом XV Сусветнага фальклорнага фестывалю (Францыя, 2004)
  • Дыплом 21-га Міжнароднага фальклорнага фестывалю (Бельгія, 2004)
  • Грамата і Карона на 24-ым Міжнародным фестывалі «Святыні фальклору» (Францыя, 2005)
  • Спецыяльны прыз і дыплом XVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» (Беларусь 2007)
  • 2009 — Дыплом Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі «Лепшы праект Расіі 2008 года»

Рэпертуар правіць

Больш 10-ці тэатралізаваных праграм:

  • «ТУРОВСКАЯ ЛЕГЕНДА»
  • «ПОЛОЦКАЯ ТЕТРАДЬ»
  • «ПИЛИГРИМЫ»
  • «ПРОЩАЙ, XX ВЕК!»[6]
  • «ВЯСЕЛЛЕ ЦЯРЭШКІ»
  • «ДОБРЫ ВЕЧАР, ГОСЦІ!»
  • «БЕЛАРУСЫ» («Времена года») — адраджае нацыянальныя абрады і каляндарныя святы рэспублікі
  • «ГУКАННЕ ВЯСНЫ»
  • і інш.

Склад правіць

Балетная трупа ансамбля — 60 чалавек.

Выступ трупы — у суправаджэнні аркестра і вакальнай групы з рознапланавымі канцэртнымі праграмамі (пераважна жывы гук) — 18 чалавек.

Кіраўніцтва правіць

Мастацкі кіраўнік — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь народная артыстка Беларусі — Валянціна Гаявая

Адміністратары: Павел Жураўлёў, Валянціна Мажароўская.

Дырэктар-распарадчык — Аляксандр Мікіта.

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

  1. Мастацкі кіраўнік. Ансамбль «Харошкі» (18 красавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  2. а б в Аб калектыве. Ансамбль «Харошкі» (18 красавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  3. Змітрок Верас. Стварэнне цуду // Звязда : газета. — 27 лістапада 2013. — № 223 (27588). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  4. Школа-студыя. Ансамбль «Харошкі» (18 красавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  5. Гастролі. Ансамбль «Харошкі» (18 красавіка 2020). Праверана 27 чэрвеня 2020.
  6. Хорошки — деревня, «Харошкі» — ансамбль//Вечерний Минск//29 ЯНВАРЯ 1998 г. ЧЕТВЕРГ N 18 (8827) Архівавана 1 снежня 2008. (руск.)

Спасылкі правіць