Харунжы вялікі каронны

Вялі́кі каро́нны хару́нжы (польск.: Chorąży wielki koronny) — дварцовая пасада ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.

Вялікі каронны харунжы Себасцьян Сабескі на вясельным шэсці караля Жыгімонта III у Польшчы і Швецыі, малюнак каля 1605 года

Гісторыя правіць

Пасада існавала ўжо ў часы праўлення польскага караля Казіміра Вялікага. Першае пісьмовае ўпамінанне належыць пяру Яна Длугаша ў ягоным апісанні Грунвальдскай бітвы[1].

Вялікі каронны харунжы нёс харугву (сцяг) Вялікага Каралеўства Польскага перад каралём у час найважнейшых дварцовых цырымоній, такіх як каранацыя, пахаванне, прыняцце ў падданства (амаж, васальства).

У час вайны і ў ходзе баявых дзеянняў адказваў за галоўны сцяг (харугву), як галоўны сімвал дзяржавы.

Звычайна стаяў справа ад караля.

Вядомыя вялікія каронныя харунжыя правіць

  1. Марцін з Врацімавіц (нар.? — пам. 1442) (польск.: Marcin z Wrocimowic) — вялікі каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы
  2. Мацей Грушэцкі (польск.: Maciej Gruszecki) — вялікі каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы пасля Марціна
  3. Себасцьян Сабескі (польск.: Sebastian Sobieski) (нар. каля 1552 — пам. 1614) — вялікі каронны харунжы караля Стэфана Баторыя
  4. Андрэй Патоцкі (нар.? — пам. 1691) (польск.: Andrzej Potocki) — вялікі каронны харунжы караля Яна II Казіміра.
  5. Марэк Сабескі (польск.: Marek Sobieski) (нар. 1550 — пам. 1605) — вялікі каронны харунжы.

Зноскі

  1. Ян Длугаш.. Год Господень 1410. История Польши. Изд. АН СССР (2 красавіка 1962). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 8 студзеня 2011.