Хасан Шэйх Махмуд

Хасан Шэйх Махмуд (самал.: Xasan Sheekh Maxamuud, араб. الشيخ حسن محمود‎‎) (нар. 29 лістапада 1955, Джалалаксі, Самалі) — самалійскі выкладчык, бізнесмен, сацыяльны актывіст і палітык, які прадстаўляе Партыю міру і развіцця. Былы дэкан Інстытута менеджменту і кіравання. 10 верасня 2012 года парламент краіны выбраў яго новым прэзідэнтам Самалі. 12 верасня 2012 г. перажыў няўдалы замах падчас прэсканферэнцыі з міністрам замежных спраў Кеніі Сема Ангеры ў Магадыша. 16 верасня 2012 г. прыняў прысягу на цырымоніі ў Магадыша. 15 мая 2022 года Хасан Шэйх Махамуд быў абраны прэзідэнтам Самалі ў выніку марафонскага галасавання.

Хасан Шэйх Махмуд
араб. حسن شيخ محمود‎‎
Сцяг10-ы Прэзідэнт Самалі
16 верасня 2012 — 8 лютага 2017
Папярэднік Шэйх Шарыф Ахмед
Пераемнік Махамед Абдулахі Махамед
Нараджэнне 29 лістапада 1955(1955-11-29)[1] (68 гадоў)
Жонка Sahro Xasan[d] і Qamar Ali[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер, настаўнік, academic administrator
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Hassan Sheikh Mohamud // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.