Хасэ Хуліян МАРЦІ́ (Марці-і-Перэс, ісп.: José Julián Martí y Pérez; 28 студзеня 1853, Гавана, Куба19 мая 1895, Дос Рыяс, Куба) — кубінскі паэт, празаік, журналіст, рэвалюцыянер, нацыянальны герой Кубы.

Хасэ Марці
ісп.: José Julián Martí y Pérez
Асабістыя звесткі
Псеўданімы muschacho[1]
Дата нараджэння 28 студзеня 1853(1853-01-28)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1895(1895-05-19)[2][3][…] (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Leonor Pérez Cabrera[d]
Жонка María del Carmen de Zayas-Bazán e Hidalgo[d]
Дзеці José Francisco Martí Zayas Bazán[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, пісьменнік, перакладчык, ваенны, палітык, эсэіст, журналіст, мастак, рэвалюцыянер
Кірунак мадэрнізм
Жанр паэзія, тэатр і эсэ
Грамадская дзейнасць
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
josemarti.cu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

За ўдзел у нацыянальна-вызвольнай барацьбе ў 1870 арыштаваны іспанскімі ўладамі і высланы ў Іспанію, дзе вывучаў філасофію, літаратуру і права ва ўніверсітэтах Мадрыда і Сарагосы. 3 1875 жыў у Мексіцы, Гватэмале, у 1879 вярнуўся на Кубу. За ўдзел у падрыхтоўцы антыіспанскага паўстання зноў высланы ў Іспанію. 3 1880 у ЗША, карэспандэнт лаціна-амерыканскіх газет. У 1892 з разрозненых эмігранцкіх груповак стварыў Кубінскую рэвалюцыйную партыю, якая адыграла галоўную ролю ў падрыхтоўцы паўстання на Кубе (пачалося 24.2.1895), заснаваў яе цэнтральны орган газету «Pátria» («Радзіма»). Выступаў за стварэнне незалежнай рэспублікі Кубы, заклікаў лаціна-амерыканскія народы аб'яднацца супраць гегеманісцкай палітыкі ЗША. У красавіку 1895 вярнуўся на Кубу, каб прыняць удзел у паўстанні, і праз месяц загінуў у баі з іспанцамі.

У кубінскай і лаціна-амерыканскай літаратуры Хасэ Марці выступіў як адзін з пачынальнікаў мадэрнізму, арыгінальны стыліст і рэфарматар іспанскай літаратурнай мовы. Аўтар прасякнутай пратэстам супраць нявольніцтва драмы ў вершах «Абдала» (1869), паэтычных зборнікаў «Ісмаелільё» (1882), «Простыя вершы» (1891), «Кветкі выгнання», «Свабодныя вершы» (абодва выд. 1913), у якіх апеў шчырыя і простыя чалавечыя пачуцці, рамана «Згубнае сяброўства» (1885), п'ес «Пралюбадзейка» (1874) і «За каханне плацяць каханнем» (1875), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Jose Marti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б José Martí // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.