Ха́танга — рака ў Азіі, у Краснаярскім краі (Расія).

Хатанга
Характарыстыка
Даўжыня 1636 км
Басейн 364 000 км²
Расход вады 3 320 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 71°55′00″ пн. ш. 102°05′50″ у. д.HGЯO
Вусце Хатангскі заліў
 • Каардынаты 73°07′56″ пн. ш. 106°08′31″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Хатангскі заліў
Краіна
Код у ДВР 17040400112117600006917
physical
Хатанга (рака)
Хатанга (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 227 км. Вадазбор 364 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,32 тыс. м³/сек.

Хатанга цячэ праз Паўночна-Сібірскаю нізіну па шырокай даліне, дзе знаходзіцца каля 112 тысяч азёр. Вусце ракі — Хатангскі заліў (мора Лапцевых). У эстуарый Хатангі ўпадае рака Папігай[1]. Сярод прытокаў: Блудная, Малая Балахня, Лукунская, Арцельная, Старая, Ніжняя, Новая, Чара, Хета, Аганылі і інш.

Клімат у басейне Хатангі вельмі суровы. Рака замярзае ўжо ў канцы верасня (або ў пачатку кастрычніка), а крыгаход пачынаецца толькі ў сярэдзіне мая.

На эвенкійскай мове «Хатанга» азначае «багата вады». Найбуйнейшае паселішча, праз якое цячэ рака, гэта сяло Хатанга.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 341. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць