Хатлонская вобласць

Хатлонская вобласць (тадж.: Вилояти Хатлон) — адміністрацыйная вобласць у складзе Рэспублікі Таджыкістан. Адна з трох абласцей краіны. Хатлонская вобласць мяжуе на поўначы з РРП, на ўсходзе — з Бадахшанам, на поўдні — з Афганістанам, на захадзе — з Узбекістанам. Плошча 24,600 км². Насельніцтва — 3 048 200 чалавек. Таджыкі — 81,8 %. Адміністрацыйны цэнтр — горад Курган-Цюбэ.

Хатлонская вобласць
тадж.: Вилояти Хатлон
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 8 верасня 1988
Насельніцтва
  • 3 444 000 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Плошча
  • 24 600 км²
Хатлонская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+5
Код ISO 3166-2 TJ-KT
Тэлефонны код 3222
Паштовыя індэксы 735140
Код аўтам. нумароў 03РТ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Размешчана на паўднёвых адгор’ях Гісара-Алая. Падзелена на 6 гарадоў і 21 раён. Клімат — кантынентальны. Галоўныя рэкі — Пяндж і Вахш. Вадасховішчы: Мумінабадскае, Сельбурскае і іншыя.

  1. https://tj.sputniknews.ru/20211012/tajikistan-itogi-perepis-naseleniya-1042793998.html