Хатынская аповесць

Хатынская аповесць (1971) — аповесць Алеся Адамовіча, прысвечаная барацьбе партызан супраць нямецкіх акупантаў у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кульмінацыяй аповесці з'яўляецца знішчэнне карнікамі-гітлераўцамі жыхароў адной з беларускіх вёсак, што дазваляе аўтару правесці паралелі як з трагедыяй Хатыні, так і з ваеннымі злачынствамі наступных дзесяцігоддзяў. Аповесць была напісана з 1966 па 1971 год.

Хатынская аповесць
Жанр Аповесць
Аўтар Алесь Адамовіч
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1966—1971
Дата першай публікацыі 1971
Пераклад на беларускую 1989
Перакладчык Міхась Тычына

Сюжэт правіць

Былы партызан, а зараз выкладчык універсітэта Фларыян Пятровіч Гайшун з жонкай Глашай і сынам Сярожам едзе разам з аднапалчанамі на адкрыццё помніка партызанам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх лясах. Па дарозе ён успамінае падзеі 30-гадовай даўніны, калі падлетак Фларыян сышоў у партызанскі атрад Касача, дзе сустрэў Глашу, як карнікі знішчылі яго родную вёску і забілі ўсю яго сям'ю, і як ён апынуўся сведкам таго, як нямецкія салдаты сагналі ў хлеў усіх жыхароў суседняй вёскі Пераходы і спалілі іх жыўцом. Гайшун разумее, што толькі захаванне памяці пра гэтыя падзеі дапаможа прадухіліць іх паўтарэнне ў будучыні. Аднак у сучасным свеце ўжо бачныя сляды таго, што жахі нацызму могуць вярнуцца — гэта і ваенныя злачынствы супраць мірных жыхароў, такія, як трагедыя Сангмі, і упартая праца вядучых сусветных дзяржаў па распрацоўцы ўсё больш магутнай зброі масавага знішчэння.

Тэатральныя пастаноўкі і экранізацыі правіць

У 1974 г. Дзяржтэлерадыё па «Хатынскай аповесці» быў пастаўлены аднайменны радыёспектакль на беларускай мове. Па матывах «Хатынскай аповесці» у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР у 1977 была пастаўлена п'еса «Вяртанне ў Хатынь» (рэжысёр Б. І. Луцэнка). У 1984 годзе на аснове гэтай пастаноўкі быў зняты двухсерыйны фільм-спектакль.

Аповесць пакладзена ў аснову сцэнарыя фільма «Ідзі і глядзі» (1985) Элема Клімава.

Спасылкі правіць