Хацежынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Хаце́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Хацежына.

Хацежынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хацежына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 4 783
Хацежынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старасельскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 28 лютага 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хацежына, сельсавет перайменаваны ў Хацежынскі[1]. 8 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Гаранскага сельсавета перададзены вёскі Малашкі і Рыжыкі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2265 чалавек[3], з іх 91,5 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 4783 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.