Хела Вуоліёкі (фінск.: Hella Maria Wuolijoki; псеўданімы: Юхані Тервапяя і Фелікс Nулі) (22 ліпеня 1886, Хельмэ, Лівонія — 20 лютага 1954, Хельсінкі) — фінская пісьменніца і драматург. Па нацыянальнасці эстонка.

Хела Вуоліёкі
Hella Wuolijoki
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ella Maria Murrik
Псеўданімы Юхані Тэрвапяя,
Фелікс Тулі
Дата нараджэння 22 ліпеня 1886(1886-07-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1954(1954-02-02)[3][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Sulo Wuolijoki[d]
Дзеці Vappu Tuomioja[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, драматург, пісьменніца, журналістка
Дэбют Дзеці дома (Talulapsed, 1912)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Pro Finlandia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла Хельсінкскі ўніверсітэт (1908). Уваходзіла ў гурток «Кійла». Член Дэмакратычнага саюза народа Фінляндыі, дэпутат сейма ў 1946-48. Першая п’еса В. «Дзеці дома» (1912), раман «Жыхары Затуманнага» (ч. 1-2, 1914-33), п’есы «Койдула» (1932) і «Падпаленая зямля» (1936, на эстонскай мове.) — пра жыццё эстонскага народа. Сацыяльныя драмы «Міністр і камуніст» (1932) і «Закон і парадак» (1933, выд. 1948) — першыя творы на фінскай мове. У цыкле рэалістычных п’ес пра насельнікаў радавога маёнтка Ніскавуорі — «Жанчыны Ніскавуоры» (1936), «Хлеб Ніскавуоры» (1938), «Маладая гаспадыня Ніскавуоры» (1940), «Хэта Ніскавуоры» (1953) і інш. паказаны крах патрыярхальнага побыту. Вколіёкі — аўтар п’ес «Хулда Юўрака» (1937), «Юстына» (1937), «Зялёнае золата» (1938) і інш. У 1943 за антыфашысцкую дзейнасць Вуоліёкі быў вынесены смяротны прысуд, заменены пажыццёвым заключэннем; вызвалена ў 1944 годзе. У турме напісала дзве часткі аўтабіяграфічнай трылогіі: «Школьніцы ў Тарту» (1945), «Студэнцкія гады ў Хельсінкі» (1945); 3-я частка — «Я стала дзелавой жанчынай» (1953).

Зноскі

  1. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. а б Hella Wuolijoki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hella Wuolijoki // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.