Рыф Хелен (англ.: Helen Reef, палаўанская мова: Hotsarihie) — атол на поўдні Палау. Разам з востравам Тобі складае асобны штат Тобі. Плошча атола разам з лагунай — 216 км². Аднак суша (некалькі скал і астравок Хелен) займае ўсяго 0,03 км². Насельніцтва (2000 г.) — 3 чал.

Рыф Хелен
англ. Helen Reef, палаўан. Hotsarihie
Востраў Хелен
Востраў Хелен
Характарыстыкі
Плошча0,03 км²
Насельніцтва3 чал. (2000)
Шчыльнасць насельніцтва100 чал./км²
Размяшчэнне
2°54′00″ пн. ш. 131°48′00″ у. д.HGЯO
АрхіпелагКаралінскія астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Хелен (Палау)
Рыф Хелен
Рыф Хелен
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Рыф Хелен знаходзіцца на паўднёвым захадзе Каралінскіх астравоў у 68,8 км на паўднёвы ўсход ад бліжэйшага вострава Тобі, у 590 км на паўднёвы захад ад Нгерулмуда, сталіцы Палау. Атол уяўляе сабою прасторную лагуну (216 км²), якая дасягае ўглыб 60 м і атачаецца каралавым рыфам да 1200 м у шырыню. На захадзе рыф мае разрыў у выглядзе канала да 350 м у шырыню, прыдатны для марскіх суднаў. Большая частка атола падчас прыліву схавана пад вадой. Найбольшы ўчастак сапраўднай сушы — маленькі востраў Хелен (0,03 км²) на поўначы атола. Але і ён можа затапляцца ў перыяды штармоў і тайфунаў.

Прырода правіць

На востраве Хелен ёсць невялікі ўчастак лесу з хмызнякамі і какосавымі пальмамі. Тут таксама жыве пэўная колькасць марскіх птушак. Значна большую цікавасць з пункту гледжання экалогіі прадстаўляе фаўна каралавага рыфа. Яна добра захавалася дзякуючы аддаленнасці атола ад населеных рэгіёнаў. Фаўна прадстаўлена шматлікімі відамі рыб, у тым ліку леапардавымі акуламі і скатамі, а таксама марскімі чарапахамі, рознымі малюскамі і ігласкурымі.

Эканоміка правіць

Жыхары вострава Тобі наведваюць рыф Хелен для збору малюскаў. У 2001 г. быў прыняты план кіравання рыфам Хелен, які прадугледжвае ашчаднае выкарыстанне яго прыродных рэсурсаў і ахову ад іншаземнага браканьерства.

Спасылкі правіць