Хенатэка (Chaenotheca) — род накіпных лішайнікаў сямейства Coniocybaceae. 23 віды.

Хенатэка зеленаватая

Хенатэка зеленаватая (Chaenotheca chlorella)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaenotheca


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  164587
EOL  196853
MB  380950

Арэал правіць

Пашыраны ўсюды. На Беларусі 9 відаў: хенатэка воласападобная (Chaenotheca trichialis), хенатэка золатагаловая (Chaenotheca chrysocephala), хенатэка картузіянская, ці зеленаватая (Chaenotheca chlorella) (занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі), хенатэка парошыстая (Chaenotheca stemonea), хенатэка цёмнагаловая (Chaenotheca phaeocephala), хенатэка іржавая (Chaenotheca ferruginea) і іншыя. Трапляюцца на старых дрэвах, гнілой драўніне, раслінных рэштках.

Апісанне правіць

Слаявіна зярністая, парашкападобная, бародаўчатая, зрэдку сарэдыёзная, ад белавата-шэрай да жоўта-зялёнай. Пладовыя целы (апатэцыі) на ножках, часам сядзячыя, 8-споравыя. Споры аднаклетачныя, шарападобныя, цёмныя.

Літаратура правіць