Херлен

горад у Нідэрландах

Херлен (нідэрл.: Heerlen) — горад і абшчына ў Нідэрландах.

Горад
Херлен
нідэрл.: Heerlen
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Правінцыя
Абшчына
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
45,5 км²
Вышыня цэнтра
40 м
Насельніцтва
89 267 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1983 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
045
Паштовыя індэксы
6400-6433
Афіцыйны сайт
heerlen.nl (гал.)
Херлен на карце Нідэрландаў
Херлен (Нідэрланды)
Херлен

Геаграфія правіць

Горад Херлен знаходзіцца на паўднёвым усходзе нідэрландскай правінцыі Лімбург. Плошча горада складае 45,5 км². Па колькасці насельніцтва — 89 267 чалавек (на 1.01 2010 года) Херлен з'яўляецца другім горадам правінцыі. Колькасць насельніцтва ў гарадской агламерацыі Херлен складае 220 000 чалавек.

На поўнач ад Херлена знаходзіцца прыродаахоўная зона «Брунсюмер Хейдэ», на ўсход — нідэрландскія гарады Ландграф і Керкрадэ, на паўднёвы ўсход — нямецкі горад Ахен.

Славутасці правіць

  • музей «Рымскія тэрмы»
  • Нацыянальны горны музей
  • «Шкляны Дварэц» (Glaspaleis), архітэктар Петэр Шунк (1935)
  • Царква Св. Панкраціуса (XII ст.)
  • замак Тэрворм (XV ст.)

Шахты Херлена правіць

  • «Аранье Насау І» (1899—1974)
  • «Аранье Насау ІІІ» (1917—1973)
  • «Аранье Насау ІV» (1927—1966)
  • Дзяржаўная шахта «Эма» (1911—1973).
  1. а б https://www.rijksoverheid.nl/actueel/nieuws/2020/08/28/benoeming-burgemeester-heerlen