Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт

Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Херсоне.

Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт
(ХДУ)
Херсонський державний університет
Арыгінальная назва Херсонський державний університет
Міжнародная назва Kherson State University
Заснаваны 1917
Тып класічны ўніверсітет
Студэнты 5 000
Размяшчэнне Херсон
Юрыдычны адрас вул. Універсітэцкая 27, 73000 Херсон, Украіна
Сайт kspu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны падчас Першай сусветнай вайны на базе эвакуіраванага ў Херсон Юр’еўскага (Тартускага) настаўніцкага інстытута ў лістападзе 1917 года. Усяго ў горад пераехала 60 студэнтаў, дырэктар і 8 выкладчыкаў. Заняткі меркавалася пачаць 1 лістапада 1917 года на славесна-гістарычным, геаграфічным і фізіка-матэматычным факультэтах. Абвешчаны быў набор і з мясцовай моладзі. Але, калі аўстрыйскія і германскія войскі занялі Херсон, праца інстытута спынілася. Пасля адыходу аўстра-германскіх войск настаўніцкі інстытут рэарганізуюць у Херсонскі педагагічны інстытут з 4-гадовым тэрмінам навучання. З 2 сакавіка 1920 года ў інстытуце пачаліся рэгулярныя заняткі.

У пачатку 1920-х гадоў Херсонскі педагагічны інстытут быў перайменаваны ў Херсонскі інстытут народнай адукацыі. З лістапада 1924 ён насіў імя Надзеі Крупскай. У 1920 інстытут быў ператвораны ў 3-гадовы Інстытут сацыяльнага выхавання, а з 1933 года ён разам з іншымі інстытутамі гэтага профілю былі рэарганізаваны ў 4-гадовы педагагічны інстытут. У канцы 1930-х гадоў у Херсонскім педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай функцыянавала 32 кабінета і лабараторыі, заалагічны музей, батанічны сад, метэаралагічная станцыя. Падчас Другой сусветнай вайны інстытут спыніў сваю дзейнасць.

З сакавіка 1944 года пасля вызвалення Херсона аднавілася дзейнасць педагагічнага інстытута. Да навучання вярнулася ўсяго 200 студэнтаў з 1500, якія вучыліся да вайны. У сувязі з недахопам педагагічных кадраў у верасні 1944 года пры педагагічным інстытуце быў зноўку адкрыты настаўніцкі інстытут. З 19561957 навучальнага года інстытут пачаў падрыхтоўку настаўнікаў шырокага профілю (напрыклад, будучы выкладчык мовы і літаратуры аднаразова набываў спецыяльнасць настаўніка музыкі і спеваў). У 1974 годзе ў інстытуце быў адкрыты агульнатэхнічны факультэт, у 1977 годзе — педагагічны, а ў 1986 годзе — факультэт замежных моў. У гады незалежнасці Украіны інстытут працягваў развівацца. У 1992 годзе адкрыта аспірантура. Былі адкрыты акадэмічны ліцэй, эканоміка-юрыдычны факультэт, факультэт культуры і мастацтваў, факультэт фізічнага выхавання і спорту.

Структура правіць

  • Факультэт біялогіі, геаграфіі і экалогіі
  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт эканомікі і менеджменту
  • Факультэт замежнай філалогіі
  • Факультэт культуры і мастацтваў
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт псіхалогіі, гісторыі і сацыялогіі
  • Факультэт камп’ютарных навук, фізікі і матэматыкі
  • Факультэт фізічнага выхавання і спорту
  • Факультэт украінскай філалогіі і журналістыкі
  • Гісторыка-юрыдычны факультэт
  • Цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і работы з замежнымі грамадзянамі
  • Бэрыслаўскі прафесійны педагагічны каледж імя В. Ф. Бянькоўскага
  • Генічаскі прафесійны каледж

Спасылкі правіць