Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст

Хлодвіг Карл Віктар цу Гогенлоэ-Шылінгсфюрст (ням.: Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst, 31 сакавіка 1819 — 6 ліпеня 1901) — нямецкі палітык і дыпламат, адзін са стваральнікаў Германскай імперыі, герцаг Карвейскі і Ратыборскі. Лічыўся адным з самых значных ліберальных палітыкаў свайго часу ў Германіі.

Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст
ням.: Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst
рэйхсканцлер Германскай імперыі[d]
29 кастрычніка 1894 — 17 кастрычніка 1900
Папярэднік Леа фон Капрыві
Пераемнік Бернгард фон Бюлаў
прэм’ер-міністр Баварыі[d]
31 снежня 1866 — 8 сакавіка 1870
Папярэднік Baron Karl Ludwig von der Pfordten[d]
Пераемнік Count Otto von Bray-Steinburg[d]
канцлер Германіі[d]
29 кастрычніка 1894 — 17 кастрычніка 1900
Папярэднік Леа фон Капрыві
Пераемнік Бернгард фон Бюлаў
Нараджэнне 31 сакавіка 1819(1819-03-31)[1][2][…]
Смерць 6 ліпеня 1901(1901-07-06)[1][2][…] (82 гады)
Род Гогенлоэ[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Chlodwig Carl Viktor zu Hohenlohe-Schillingsfürst
Бацька Franz Josef, 5th Prince of Hohenlohe-Schillingsfürst[d]
Маці Princess Constanze of Hohenlohe-Langenburg[d][4]
Жонка Марыя Львоўна Вітгенштэйн[d][5]
Дзеці Philipp Ernst, 8th Prince of Hohenlohe-Schillingsfürst[d] і Moritz, 9th Prince of Hohenlohe-Schillingsfürst[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прадстаўнік княжацкага дому Гогенлоэ. Жанаты на князёўне Марыі Вітгенштэйн — ўнучцы расійскага фельдмаршала і ўладальніцы Мірскага замка. У 1846 годзе заняў месца ў баварскім рэйхсраце. Міністр-прэзідэнт, міністр замежных спраў і міністр каралеўскага двара Баварыі ў 18661870 гадах. З’яўляўся прыхільнікам палітычнага аб’яднання Германіі ў адзіную дзяржаву. Пасля стварэння Германскай імперыі перайшоў на дзяржаўную службу адзінай Германіі, займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта рэйхстага.

Пасол Германіі ў Францыі ў 18741885 гадах. Намеснік Эльзаса і Латарынгіі ў 18851894 гадах. Канцлер Германіі ў 18941900 гадах. На працягу часу яго паўнамоцтваў, асоба канцлера была менш прыкметнай у дзяржаўных справах, чым у яго папярэднікаў. Яго выступы ў прускім і нямецкім парламентах былі рэдкія, і большая незалежнасць была пакінута на дзяржаўных сакратароў.

Зноскі

  1. а б Chlodwig Karl Viktor, prince of Hohenlohe-Schillingsfurst // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Chlodwig Karl Viktor Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць

  • Volker Stalmann: Fürst Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst 1819—1901. Ein deutscher Reichskanzler. Schöningh, Paderborn 2009, ISBN 978-3-506-70118-3.[2]
  • Winfried Baumgart: Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst. В: Wilhelm v. Sternburg (Hrsg.): Die deutschen Kanzler. Von Bismarck bis Kohl. 2-е выданне, Берлін 1998, стр. 55-67.
  • Heinz Gollwitzer: Die Standesherren. 2-е выданне, Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 1964.
  • Olav Zachau: Die Kanzlerschaft des Fürsten Hohenlohe 1894—1900. Politik unter dem «Stempel der Beruhigung» im Zeitalter der Nervosität. Гамбург 2007. (Studien zur Geschichtsforschung der Neuzeit, том 48) ISBN 978-3-8300-2694-5.