Хлорцыян

хімічнае злучэнне

Хлорцыя́н, хлорысты цыян[1]хлорангідрыд цыянавай кіслаты ClCN.

Хлорцыян
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула CClN
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 61,46 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -6,9 °C
Тэмпература кіпення 12,8 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 506-77-4
PubChem 10477
Рэг. нумар EINECS 208-052-8
SMILES
RTECS GT2275000
ChemSpider 10045
Бяспека
ЛД50 9,9—4,2 мг/кг мг/кг
NFPA 704

Уласцівасці правіць

Бясколерны гаручы газ з рэзкім непрыемным пахам, цяжэйшы за паветра пры нармальных умовах. Тэмпература плаўлення −6,9 °C. Тэмпература кіпення 12,8 °C. Умерана раствараецца ў вадзе, добра — у арганічных растваральніках (спірт, эфір). Пры ўзаемадзеянні з паветрам утварае выбухованебяспечныя сумесі.

Атрыманне правіць

Хлорцыян атрымліваюць узаемадзеяннем хлору з цыянавадароднай (сінільнай) кіслатой.

Бяспека правіць

Ядавітае рэчыва. Выклікае агульнае атручванне, раздражненне слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў.

Выкарыстанне правіць

Хлорцыян выкарыстоўваецца ў вытворчасці цыянавай кіслаты і яе вытворных, нітрылаў, фарбавальнікаў, гербіцыдаў і інш.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць