Хлотар IV

кароль Аўстразіі (717—719)

Хлотар IV (фр.: Clotaire IV; каля 685 — 719) — кароль франкаў з 717 года. З дынастыі Меравінгаў, паходжанне яго невядома; паводле некаторых крыніцах сын Дагаберта II, паводле іншых — Тэадорыха III. Хлотар быў у 717 годзе абвешчаны каралём Аўстразіі маярдомам Карлам Мартэлам, які тым часам вёў барацьбу з Нейстрыяй, якая прызнала каралём Хільперыка II, і меў патрэбу ў Меравінгу, ад імя якога ён мог бы кіраваць. Хлотар IV быў нікчэмным ценем караля. Імя Хлотар (ці Клотар — Chlotarius, або Хлатахарый — Chlotacharius — тое ж, што пазней Лотар) у перакладзе з франкскай азначае «Які мае знакамітую армію».

Хлотар IV
лац.: Chlotarius, Chlotacharius, фр.: Clotaire
кароль Аўстразіі
717 — 719
Папярэднік Хільперык II
Пераемнік Хільперык II
Нараджэнне каля 685
  • невядома
Смерць 719(0719)
  • невядома
Род Меравінгі
Бацька Дагаберт II (?)
Тэадорых III (?)
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 717 годзе Карл, вярнуўшыся ў Нейстрыю з войскамі для нападу на караля Хільперыка II і яго маярдома Рагенфрыда, пацвердзіў сваё вяршэнства перамогай у бітве пры Венсі, каля Камбрэ. Ён пераследваў да Парыжа караля і маярдома, пасля чаго вярнуўся ў Кёльн ліквідаваць іншую сваю суперніцу — Плектруду. Зладзіўшыся з ёй, ён абвясціў Хлотара каралём Аўстразіі супраць Хільперыка, які падтрымліваў Рагенфрыда, а не Карла, у якасці кандыдата на пасаду маярдома.

У 718 годзе, Карл ізноў разбіў Хільперыка пры Суасоне. Кароль бег са сваім саюзнікам, Эдам Вялікім, герцагам Аквітаніі, у яго герцагства. Неўзабаве Эд пакінуў саюз з Хільперыкам і запытаў міру. У абмен на прызнанне сябе каралём усіх франкаў, Хільперык адмовіўся ад прызначэння ўласнага маярдома на карысць Карла.

Магчыма, Хлотар памёр у тым жа 718 годзе. Вядома, што ў 719 годзе Хільперык быў абвешчаны каралём усіх франкаў, што магло азначаць прызнанне яго з боку Карла з прычыны смерці Хлотара. Зрэшты, магчыма, што Хлотар яшчэ быў жывы, а памёр ён у 719, 720, ці нават у 721 годзе.

Магчыма таксама, што Хлотар быў сынам (ці ўнукам) Хільдэберта III або, можа быць, нават не быў Меравінгам па нараджэнні, а ўсяго толькі зручнай марыянеткай, якая служыла тагачасным палітычным мэтам Карла. Яго валадаранне, калі гэта можна так назваць, не адрознівалася паслядоўнасцю; зрэшты, ніякай рэальнай улады ён усё роўна не меў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Продолжатели Фредегара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
  • Книга истории франков = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
  • Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
  • Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2.

Спасылкі правіць