Хнум (стар.-ег. ẖnmw) — старажытнаегіпецкі бог вытокаў Ніла.

Хнум
Выява перыяду 26 дынастыі
Выява перыяду 26 дынастыі
бог вытокаў Ніла
Міфалогія старажытнаегіпецкая
Пол мужчынскі пол
Бацька Нун
Маці Нунет
Жонка Саціс, Нейт
Дзеці Анукет, Ра, Хека
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хнум — адзін з багоў, якога шырока шанавалі ўжо ў перыяд Старога царства. Так, імя фараона Хуфу значыла «Хнум абароніць». У пазнейшыя перыяды яго культ часам звязваўся з Ра. Звычайна атаесамляўся з парогамі ракі Ніл. Выяўляўся ў абліччы чалавека з галавой барана, трымаў у руках сімвалы ўлады фараона або гарлач, адкуль лілася вада.

Іерагліфічная выява:

W9E10

Хнум разглядаўся старажытнымі егіпцянамі як адказны за разлівы Ніла і такім чынам — за ўрадлівасць на палетках. Яго лічылі сваім заступнікам ганчары. Паводле міфаў, вылепіў першых людзей з рачной гліны, удзельнічаў у стварэнні сусвету, пры фараоне Джосеры выратаваў Егіпет ад голаду.

Галоўныя месцы шанавання: Элефанціна, Існа.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць