Ходасаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Хо́дасаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ходасы.

Ходасаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ходасы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
старшыня сельсавета Анатоль Юр’евіч Пруднікаў
Насельніцтва (2009) 2 043
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Карта Ходасаўскага сельсавета.

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лапацінскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лапаціна. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Ходасы, сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад новаўтворанага Мушынскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Барысаўка, Валоўнікі, Вяркееўшчына, Добрае, Дубейкава, Дуброўка, Залачэва, Каменка, Лапаціна і Мушына), у склад Забалацкага сельсавета — вёска Курслабуты, у склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бязводзічы, Зялёная Дуброва, Пабеда, Суш, Туроўка і Шэйкі)[1]. Напачатку 1970-х гадоў цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходасы. 24 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Доўгавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пячкавічы, Старынка і Ясьманава)[2]. 26 красавіка 1982 года скасавана вёска Туроўка[3].

Да 2012 года ў склад сельсавета ўваходзіла 13 населеных пунктаў: Бязводзічы, Бялынец, Кісялёўка, Краснае, Пабеда, Пячкавіцкі ільнозавод, Пячкавічы, Старынка, Сычоўка, Усполле, Ходасы, Шэйкі і Ясьманава.

22 лютага 2012 года ў склад сельсавета былі перададзены ўсе населеныя пункты — Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы — ліквідаванага Забалацкага сельсавета[4].

Станам на 2016 год на тэрыторыі сельсавета 25 населеных пунктаў, у т.л. 20 жылых. Аграгарадкі Забалацце і Ходасы, пасёлак Пячкавіцкі ільнозавод і вёскі Бескаўка, Бязводзічы, БялынецВасількова, Ваўкаўцы, Карпісонаўка, Кісялёўка, КраснаеЛыкінка, Міхайлава, Пабеда, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Пячкавічы, Ракітанка, СтарынкаСычоўкаУсполле, Чорная Сасна, Шэйкі, Юшкавічы, Ясьманава. Плошча тэрыторыі сельсавета складае 23075,01 га.

23 снежня 2016 года скасавана вёска Карпісонаўка[5].

28 снежня 2018 года пасёлку Пячкавіцкі ільнозавод нададзены статус вёскі[6].

Інфраструктура правіць

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 2 сельгасарганізацыі: ААТ «Забалацце-аграстандарт», ААТ «Мсціслаўскі Райаграпрамтэхзаб».

На тэрыторыі аграгарадка Ходасы размешчаны: ДУА «Ходасаўская сярэдняя школа», ДУА «Ходасаўскі яслі-сад», Ходасаўскі СДК, Ходасаўская сельская бібліятэка, філіял музычнай школы, Ходасаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, аддзяленне сувязі, комплексна-прыёмны пункт, філіял «Мсціслаўскі райпалівазбыт», размеркавальныя склады Мсціслаўскага райпа, чыгуначная станцыя Ходасы, ДУА «Вучэбна-курсавы камбінат Мсціслаўскага райсельгасхарчу», аўтазаправачная станцыя № 10 Крычаўнафтапрадукт, Ходасаўскае лясніцтва, участак Мсціслаўскага УКВП «Жылкамгас», участак УКВП «Водаканал», а таксама 5 крам Мсціслаўскага райпа, 1 крама Мсціслаўскага хлебазавода і 5 крам індывідуальных прадпрымальнікаў.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2416 чалавек[7], з іх 95,0 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8].

Станам на 2016 год колькасны склад насельніцтва сельсавета — 2679 чалавек, у т.л. дашкольнікаў — 137, школьнага ўзросту — 204, працаздольнага ўзросту — 1545, пенсіянераў — 793; у аг. Ходасы агулам насельніцтва — 1795, дашкольнікаў — 100, школьнікаў — 136, працаздольнага ўзросту — 1074, пенсіянераў — 485; у аг. Забалацце агулам насельніцтва — 330, дашкольнікаў — 22, школьнікаў — 35, працаздольнага ўзросту — 199, пенсіянераў — 74.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2043 чалавекі[9].

№ п/п Найменне населенага пункта  2012 2013 2014 2015 2016 2019
1 аг. Ходасы 1914 1822 1816 1795 1786 1454
2 аг. Забалацце 350 344 351 330 319 261
3 в. Усполле 258 251 253 234 230 186
4 в. Краснае 77 72 65 61 54 34
5 п. Пячкавічы 59 50 48 46 40 15
6 в. Бялынец 49 38 34 32 27 13
7 в. Старынка 45 41 39 38 32 16
8 в. Сычоўка 33 23 19 17 14 0
9 в. Пятрыгі 26 25 23 23 17 8
10 в. Лыкінка 20 19 17 16 11 12
11 в. Міхайлава 17 18 16 13 10 9
12 в. Ракітанка 16 17 15 14 12 11
13 в. Пабеда 14 12 12 9 14 0
14 в. Ясьманава 13 12 9 9 6 2
15 в. Бескаўка 12 12 11 8 6 5
16 в. Пячкавіцкі ільнозавод 11 10 10 8 8 10
17 в. Бязводзічы 9 9 9 9 8 3
18 в. Шэйкі 8 8 7 7 6 0
19 в. Кісялеўка 5 5 5 5 4 3
20 в. Чорная Сасна 4 3 3 3 3 1
21 в. Прыбярэжжа 1 1 0 0 0 0
22 в. Юшкавічы 1 0 0 0 0 0
23 в. Воўкаўка 0 0 0 0 0 0
24 в. Васількова 0 0 0 0 0 0
25 в. Карпісонаўка (скасавана ў 2016 г.) 0 0 0 0 0
Агулам 2942 2792 2762 2679 2623 2043

Кіраўніцтва правіць

Станам на 2016 год, старшыня сельсавета — Анатоль Юр’евіч Пруднікаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 16 (1714).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
  5. Решение Мстиславского районного Совета депутатов от 23 декабря 2016 г. № 30-5 Об упразднении населенных пунктов Мстиславского района Могилевской области Архівавана 5 жніўня 2022.
  6. Решение Мстиславского районного Совета депутатов от 28 декабря 2018 г. № 11-7 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мстиславского района
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць