Хоя мясістая, Васковы плюшч[3] (Hoya carnosa) — від павойных сукулентных вечназялёных хмызнякоў з роду Hoya сямейства Apocynaceae. Папулярная пакаёвая расліна.

Хоя мясістая

Hoya carnosa ‘Exotica’
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hoya carnosa (L.f.) R.Br. (1810)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30359
NCBI  206227
EOL  581249
IPNI  98408-1
TPL  kew-2854103

Распаўсюджанне правіць

У прыродзе расліна сустракаецца ва Усходняй Індыі, на поўдні Кітая (правінцыі Фуцзянь, Гуандун і Юньнань, аўтаномны раён Гуансі), на Тайвані, у М'янме, у В’етнаме, Малайзіі, на японскіх астравах Кюсю і Рукю. Расце ў вільготных субтрапічных лясах.

Апісанне правіць

Вечназялёная ліяна. Лісце мясістае, авальнае, бліскучае, цёмна-зялёнае. Кветкі зорчатыя, духмяныя, быццам зробленыя з воску, сабраны ў парасоны. Афарбоўка пялёсткаў — ад белай да ружовай, цэнтральная частка кветкі (верхавіны пылавікоў) — цёмна-ружовая, вінна-чырвоная. Час цвіцення — лета і восень.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Васковы плюшч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 420