Хоўард Уолтэр Флоры

Хоўард Уолтэр Флоры (англ.: Howard Walter Florey; 24 верасня 1898, Адэлаіда, Аўстралія — 21 лютага 1968) — англійскі вучоны ў галіне паталогіі і мікрабіялогіі. Член (1941) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1960-65). Замежны член АН СССР (1966).

Говард Уолтэр Флоры
Howard Walter Florey
выдатны фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1945)
Род дзейнасці палітык, фармацэўт, хімік, урач, прафесар, патолагаанатам, біёлаг
Дата нараджэння 24 верасня 1898(1898-09-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1968(1968-02-21)[3][1][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Joseph Florey[d][4]
Маці Bertha Mary Wadham[d][4]
Жонка Mary Ethel Hayter Florey[d] і Margaret Jennings[d]
Дзеці Paquita Mary Joanna Florey[d] і Charles du Vé Florey[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Адэлаідскі (1921) і Оксфардскі (1924) універсітэты. З 1926 года ў Кембрыджскім, з 1931 года ў Шэфілдскім універсітэтах. У 1935-62 гадах у Оксфардскім інстытуце У.Дана, у 1962-68 гадах рэктар каралеўскага каледжа г. Оксфард.

Навуковыя працы па паталогіі капілярнага кровазвароту, запаленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцыліну (з Э. Б. Чэйнам) і выкарыстаў яго ў 1940 годзе для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1945) (разам з А.Флемінгам і Э. Б. Чэйнам).

Зноскі

  1. а б Howard Walter Florey, Baron Florey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Howard Walter Florey, Baron Florey // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Флори Хоуард Уолтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage

Літаратура правіць

Спасылкі правіць