Храм Дэбод — старажытнаегіпецкі храм, які цяпер размешчаны ў Мадрыдзе (Іспанія).

Славутасць
Храм Дебод
ісп.: Templo de Debod
40°25′26,59″ пн. ш. 3°43′04″ з. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Горад Мадрыд
Архітэктурны стыль Архітэктура Старажытнага Егіпта[d]
Дата заснавання Пталамей IV Філапатар
Дата пабудовы III стагоддзе да н.э.
Сайт munimadrid.es/templodebo…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Храм, прысвечаны культу багоў Амона і Ісіды і пабудаваны ў III стагоддзі да н.э. на берагах Ніла егіпецкім фараонам Пталамеем IV Філапатарам. Цар Куша Адыкаламані  (руск.) змясціў у хаме свае надпісы. Унутры храма была ўзведзена Малельня рэльефаў, упрыгожаная надпісамі, прысвечанымі богу Амону. З цягам часу храм зведаў значныя змены, егіпецкія фараоны дадалі новыя памяшканні, а культ Амона змяніў культ багіні Ісіды. Штогод 15 чэрвеня па грыгарыянскім календары егіпецкія жрацы праводзілі ў храме абрад — а менавіта, атрымлівалі пасланне багіні Ісіды ў час пачатку разліву Ніла.

Пры ўзвядзенні Асуанскіх плацін у 1960-я гады, сусветная арганізацыя ЮНЕСКА заклікала міжнародная супольнасць выратаваць гістарычныя помнікі. Адзін з храмаў (Дэбод), які знаходзіўся ў зоне затаплення, быў перададзены Егіптам у 1968 годзе ў дар Іспаніі за дапамогу ў аднаўленні храма Абу-Сімбел у Нубіі. Храм літаральна па камені перавезлі ў Мадрыд і аднавілі ў Заходнім парку  (ісп.).

У сталіцы Іспаніі храм быў пастаўлены па восі з усходу на захад у адпаведнасці са сваім першапачатковым становішчам адносна да бакоў свету і адкрыты для наведвання ў 1972 годзе. Унутры храма размешчаны макеты, відэа- і аўдыякампазіцыі, якія апавядаюць пра гісторыю і значэнне гэтага помніка. Першапачаткова храм упрыгожвала мноства выяў, прысвечаных Амону і Ісідзе, аднак многія з іх былі знішчаны яшчэ да перамяшчэння храма ў Мадрыд, падчас затаплення храма пры будаўніцтве дамбы Асуанскай плаціны.

Спасылкі правіць