Хроніка (грэч. Χρόνος — час) — гістарычнае апісанне падзей у храналагічным парадку.

Хроніка, як гістарычны твор, з’явілася ў позняй Рымскай імперыі, развівалася ў Візантыі і Заходняй Еўропе. Гістарычная канцэпцыя такіх твораў была самым цесным чынам звязана з царкоўным светапоглядам і рабіла візантыйскія палітычныя мроі аб адзінай сусветнай дзяржаве часткай іх царкоўнага вучэння. Як правіла, хронікі пачынаюць сваё апавяданне з заснавання свету. Пераклады хранографаў у асноўным вырабляліся ў Балгарыі. Пераклады не заўсёды адпавядалі арыгіналу, часта сустракаюцца скарачэнні тэксту.

Першая частка кнігі «Хроніка Перу», якая ўпершыню апісвае этнасы Паўднёвай Амерыкі (1553).

На Русі ў XI—XII стагоддзях перакладныя хронікі атрымалі вельмі шырокае распаўсюджванне, самыя вядомыя з іх: «Хроніка Георгія Амартола», «Хроніка Георгія Сінкела», «Хроніка Іаана Малалы». Захаваліся толькі ў кампілятыўных помніках, так, напрыклад, «Летапісец Елінскі і Рымскі» з’яўляецца кампіляцыяй «Хронікі Георгія Амартола», «Хронікі Іаана Малалы» і арыгінальных гістарычных твораў.

З канца XII стагоддзя ў Лівоніі хронікі з’яўляюцца найважнейшымі гістарычнымі крыніцамі па гісторыі краін Усходняй Прыбалтыкі аж да пачатку XVIII стагоддзя. Самыя вядомыя: «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага (першая палова XIII стагоддзя), «Рыфмаваная хроніка» (канец XIII стагоддзя), «Новая рыфмаваная хроніка» Б. Генеке (сярэдзіна XIV стагоддзя).

У сучаснай гістарычнай літаратуры назва «хронікі» нярэдка ўжываецца ў больш шырока сэнсе — у дачыненні да ўсіх без выключэння твораў сярэднявечнай гістарыяграфіі, у тым ліку краін Усходу.

У Старажытнай Русі і ў шэрагу іншых краін (Візантыя, Балгарыя, Сербія) гістарычныя творы, адпаведныя хронікам, мелі назву летапісаў (аб княгіні Вользе, пра варагаў-пакутнікаў і іншыя) і хранографаў.

Гл. таксама правіць