Хрэн звычайны
Хрэн звычайны[3] (Armoracia rusticana) — кветкавая расліна роду Хрэн (Armoracia) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Хрэн звычайны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вераценападобным галінастым карэнішчам. Сцёблы вышынёй да 1 м, прамастойныя, галінастыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, даўжыня 30—100 см, чаранковае, каля асновы звужанае, ніжняе сцябловае на кароткіх чаранках, рассечанае або перыста-раздзельнае, верхняе — сядзячае, падоўжанае. Кветкі белыя, духмяныя. Плод — стручочак. Насенне звычайна не ўтвараецца, размнажэнне вегетатыўнае.
Багаты мінеральнымі солямі. Карані маюць у сабе 79 мг% натрыю, 579 мг% калію, 119 мг% кальцыю, 35,3 мг% магнію, 2 мг% жалеза, 0,14 мг% медзі, 70 мг% фосфару, 212 мг% серы, 18,8 мг% хлору, да 200 мг% вітаміну С, а таксама фітанцыды.
Распаўсюджанне правіць
Пашыраны ў Еўразіі, на тэрыторыі Беларусі трапляецца ўздоўж дарог, на берагах рэк і азёр, каля жылля. Культывуецца.
Выкарыстанне правіць
Цёртае карэнішча хрэну ўжываюць як вельмі вострую прыправу да розных страў. Зялёнае лісце ўжываюць пры засольванні агуркоў. Фітанцыды, якімі багатая расліна, засцерагаюць арганізм чалавека ад захворвання.
Агратэхніка правіць
У культуры — аднагадовыя і двухгадовыя расліны.
Хрэн — холадаўстойлівая расліна, патрабавальная да вільгаці. Аднак на ўчастках з высокім узроўнем грунтавых водаў садзіць яго не трэба. Найбольш прыдатныя супясчаныя і сугліністыя дзярнова-падзолістыя глебы, а таксама чарназёмы і асушаныя тарфянікі. Лепшыя папярэднікі — прапашныя культуры, вырашчаныя на арганічных угнаеннях. Карані, што застаюцца ў зямлі, засмечваюць глебу, таму хрэн вырошчваюць на пазасевазваротных участках. Размнажаюць хрэн каранёвымі чаранкамі гадавога прыросту. Высаджваюць чаранкі рана вясной нахілена пад вуглом 45° на адлегласці 25—30 см, шырыня міжрадкоўяў 70—80 см. Зямлю вакол чаранка шчыльна абціскаюць, пасля чаго ўчастак паліваюць і засыпаюць перагноем.
Убіраюць хрэн позна ўвосень, калі пачынае адміраць лісце, падкопваючы карэнішчы. Бакавое карэнне абразаюць, пакідаюць чаранкі даўжынёй 25—40 см і таўшчынёй 1 см. Захоўваюць у падвалах або прыкопваюць у зямлю.
Для ачысткі ўчастка ад хрэну рэкамендуецца пасля яго высаджваць кармавыя або сталовыя буракі, потым капусту. Пасля капусты неабходна сеяць траву.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 18. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура правіць
- Прохараў В. М. Хрэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 70—71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Няфёдава Л. Р. Хрэн // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 264—265. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі правіць
- Хрен обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)