Хуан Баўтыста Альбердзі

Хуан Баўтыста Альбердзі (ісп.: Juan Bautista Alberdi; 29 жніўня 1810 — 19 чэрвеня 1884) — аргенцінскі палітык, дыпламат, юрыст, тэарэтык паліталогіі. Лічыцца адным з самых уплывовых ліберальных дзеячаў Аргенціны свайго часу, хоць вялікую частку жыцця правёў у выгнанні ва Уругваі і Чылі.

Хуан Баўтыста Альбердзі
ісп.: Juan Bautista Alberdi
член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
1878 — 1882
Нараджэнне 29 жніўня 1810(1810-08-29)[1][2][…]
Смерць 19 чэрвеня 1884(1884-06-19)[3][1][…] (73 гады)
Месца пахавання
Бацька Salvador Alberdi[d]
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, адвакат, дыпламат, палітык, журналіст, эканаміст, філосаф, юрыст, музыкант
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[4], права[4], эканоміка[4], дыпламатыя[4], журналістыка[4] і музыка[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзельнічаў у руху «Пакаленне 37», гуртка маладых і ліберальных інтэлігентаў, якія знаходзіліся пад моцным уплывам Асветы і ліберальнай думкі, якія выступалі супраць рэжыму прэзідэнта Хуана Мануэля дэ Росаса, супраць якога Альбердзі напісаў некалькі памфлетаў. У 1838 годзе ён адправіўся ў добраахвотнае выгнанне і жыў спачатку ў Мантэвідэа, затым у Еўропе, а пазней у Чылі, дзе за кароткі тэрмін напісаў сваю знакамітую кнігу «Асновы і зыходныя палажэнні для палітычнай арганізацыі Аргенцінскай рэспублікі» (Bases para la organizacin politica de la confederacin Argentina, 1852), якая паслужыла асновай для аргенцінскай канстытуцыі 1852 года.

Ён вярнуўся ў Аргенціну толькі пасля таго, як рэжым Росаса быў скінуты Уркісай у 1852 годзе. Калі паўстала пытанне аб прыняцці новай канстытуцыі краіны, Альбердзі адправіў ўраду ўласны яе варыянт, і многія яго прапановы ў выніку былі рэалізаваны ў Канстытуцыі Аргенціны 1853 года.

Пры новым рэжыме Альбердзі стаў дыпламатам і служыў у шэрагу еўрапейскіх краін, але ў 1862 годзе зноў пакінуў радзіму з-за рэарганізацыі Аргенцінскай рэспублікі. Вярнуўся ў 1878 годзе, але з-за рознагалоссяў з Барталамэ Мітрэ амаль адразу ж эміграваў у Францыю, дзе і правёў апошнія гады жыцця.

Зноскі

  1. а б Juan Bautista Alberdi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Juan Bautista Alberdi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Juan Bautista Alberdi Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б в г д е ё ж з і к л Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. https://es.wikipedia.org/wiki/Juan_Bautista_Alberdi

Літаратура правіць

  • Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 232. — 576 с. с илл. (руск.)