Хуан Суньіга

калумбійскі футбаліст

Хуан Каміла Суньіга Маскера (ісп.: Juan Camilo Zúñiga Mosquera; нар. 14 снежня 1985, Чыгарода, Калумбія) — былы калумбійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (2005—2015).

Футбол
Хуан Суньіга
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хуан Каміла Суньіга Маскера
Нарадзіўся 14 снежня 1985(1985-12-14)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Калумбіі Калумбія
Рост 172 см
Вага 72 кг
Пазіцыя левы абаронца, левы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Сцяг Калумбіі Атлетыка Насьяналь
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2008 Сцяг Калумбіі Атлетыка Насьяналь 123 (9)
2008—2009 Сцяг Італіі Сіена 28 (0)
2009—2018 Сцяг Італіі Напалі 125 (4)
2016   Сцяг Італіі Балоння 9 (0)
2016—2017   Сцяг Англіі Уотфард 21 (1)
2018 Сцяг Калумбіі Атлетыка Насьяналь 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Сцяг Калумбіі Калумбія (да 20) 4 (0)
2005—2015 Сцяг Калумбіі Калумбія 62 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец футбольнай школы клуба «Атлетыка Насьяналь». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якім правёў шэсць з паловай сезонаў, прыняўшы ўдзел у 123 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Атлетыка Насьяналь», быў асноўным іграком каманды і дапамог клубу за гэты час тройчы выйграць чэмпіянат Калумбіі.

На працягу сезону 2008/09 абараняў колеры італьянскай «Сіены». Да складу клуба «Напалі» далучыўся 26 чэрвеня 2009 года.

У студзені 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Балонні»[3]. У ліпені 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Уотфард»[4]. Па заканчэнні сезону 2016/17 вярнуўся ў «Напалі», аднак у сезоне 2017/18 заставаўся па-за складам каманды.

У студзені 2018 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Атлетыка Насьяналь». У ліпені 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная правіць

9 сакавіка 2005 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Калумбіі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША. Цікава, што другі матч за зборную для Хуана, які адбыўся больш чым праз два гады, таксама быў супраць зборнай ЗША. Але на гэты раз паўднёваамерыканцы мінімальна перамаглі.

Дасягненні правіць

«Атлетыка Насьяналь»:

«Напалі»:

Зноскі