Хімоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Хімо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Хімы.

Хімоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хімы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 277
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Казуліцкага сельсавета Кіраўскага раёна перададзены вёскі Глінішча, Думаноўшчына і Рэкорд[2].

У склад Хімоўскага сельсавета да 1967 года ўваходзілі вёскі Зарэчча (цяпер у складзе вёскі Хімы), Рэкорд, Новая Дзярэўня (у складзе вёскі Ганчароўка), да 1976 года вёскі Новае і Старое Вялічкава (аб’яднаныя ў вёску Вялічкава).

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1381 чалавек[3], з іх 74,4 % — беларусы, 23,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1277 чалавек[5].

Зноскі

  1. ХІМЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 213
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць